Лужа́віна ’лугавіна, невялікая палоска лугу’ (ТС). Відавочна, у зафіксаваным значэнні трэба было б указаць на тое, што гэта палоска — мокрая, пакрытая вадой, як сведчыць прыклад: Церэз лужок лужавіна була (там жа), а таксама жытк. лужа́вінка ’лужок сярод поля’, ’нізкае месца, дзе доўга стаіць вада’ (Яшк.). Да лу́жа (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́зца ’рабаўнік’ (Гарб.), ст.-бел. лупежца, лупезца ’асоба, якая гвалтам адбірае што-небудзь у вялікай колькасці’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łupieżca, łupiezca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Бел. словам было лупежнік (гл. лупе́ж), якое да прасл. lupežьnikъ (Слаўскі, 5, 338). Карскі (Труды, 205) залічае гэту лексему да паланізмаў у бел. мове — няма падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вясёлачка, вясёлычка — памяншальнае ад вясло́ ’вясло ў чаўне’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ачк‑а. Паводле рэдкасці суфікса н. р. і тэрытарыяльнай абмежаванасці ўжывання, можна меркаваць, што слова было запазычана з рус. гаворак, дзе маецца арханг., алан., валаг., перм. весёлышко ’тс’, суфікс якога быў відазменены на бел. глебе пад уплывам ‑ечк‑а (як лісцечка, гняздзечка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маня́к1 ’хлус’ (жытк., Арх. ГУ), рус. калуж. мяньяк, польск. maniak ’тс’. Да мані́ць (гл.). Утворана ад назоўніка мана́ ’хлусня’. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Маня́к2 ’дурак’ (браг., З нар. сл.). З манья́к ’апанаваны маніяй’, ст.-бел. маньякъ ’шалёны (XV ст.) было запазычана з с.-лац. maniacus (Булыка, Лекс. запазыч., 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́рак ’абворанае кругом месца; невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля’ (Нас., Бяльк., Юрч., Гарэц., Касп., Прышч. дыс.), аборачак, абурочак ’астравок у полі, дзе растуць дрэвы’ (КСТ) < аб‑араць. Досыць нерэгулярнай здаецца акцэнтуацыйна-словаўтваральная мадэль, нехарактэрная для ўсходнеславянскіх моў. Можна меркаваць, што слова было запазычана з польскай мовы, аднак адпаведнае слова-крыніца не выяўлена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дазна́нне, ‑я, н.

Папярэдняе адміністрацыйнае расследаванне. Панцялейку няёмка было слухаць гэтыя апраўданні: ён жа не следчы які, каб здымаць дазнанне. Сабаленка. — Дазнання больш рабіць не будзем, — сказаў Гунава ад’ютанту. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесцырымо́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесцырымоннага; развязнасць. Не надта блізка знаёмы яны [Тарас і Славік] .. А таму Славіку пры ўсёй яго бесцырымоннасці нялёгка было папрасіць грошай у гэтага спакойнага, старэйшага па ўзросту хлопца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асла́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Стаць слабейшым, паслабіцца. Вузел, нарэшце, аслабіўся пад яе пальцамі, Ігнаціха расшмаргнула завязку і, глянуўшы ў мяшок, прысела ад радасці — у ім было поўна курэй. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахмістры́ня, ‑і, ж.

Уст. Жанчына, якая вядзе хатнюю гаспадарку ў багатым доме; аканомка. У Гальваса была ахмістрыня, якая яму страшэнна надакучыла і якую трэба было аддаць замуж не марудзячы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́бмельгам, прысл.

Абл. Імгненна. Бацька і дзед не дазвалялі мне быць каля маці. Аднак, калі іх не было ў хаце, я хуценька скідаў світку і вобмельгам кідаўся на печ. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)