хвараві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць хваравітага. І на твары яго адбіваліся адзнакі хваравітасці і сляды калісь вясёлага жыцця і п’янства, у якім пісар не меў сабе роўных у воласці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхачо́м, прысл.
Разм. Тое, што і цішком. З кампаніі сябры пайшлі ціхачом, незаўважана, ні з кім не развітаўшыся. Колас. [Хведар], пакінуўшы сям’ю ў лесе, пракраўся ціхачом назад у вёску. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаргану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Аднакр. да шоргаць.
2. Разм. Шпурнуць, кінуць, ударыць. Бойка, схапіўшы з талеркі салёны разлезлы агурок, шаргануў ім у нос сядзельцу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
швы́дкі, ‑ая, ‑ае.
Абл. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі і чыткі. Колас. Мігам пранясліся шчаслівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў той жа час — доўгія, зацяжныя... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шко́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць шкоднага. Якуб Колас рэзка, з’едліва асуджае сацыяльную шкоднасць абывацельшчыны, мяшчанства. Навуменка.
2. Шкодныя, небяспечныя для здароўя чалавека ўмовы працы. Дадатковая аплата за шкоднасць вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этыкі, адпавядае яе правілам. Этычнае выхаванне. □ Я. Колас выступае супроць мяшчанства, за новую мараль і этычныя нормы паводзін людзей у калектыве. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
языкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Языкаты. Пракурора ж звычайна і асабліва пракуроры па палітычных справах падбіраюцца злыя, пякучыя, языкаватыя, адным словам, прайдзісвета. Колас. Прагавіта ліжа, ліжа Усё агонь языкаваты. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вераснёўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае дачыненне да верасня; вераснёвы. У тую вераснёўскую ноч многія работнікі леглі спаць вельмі позна. Шамякін. // Характэрны для верасня. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́быск, ‑у, м.
Афіцыйны агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знайсці што‑н. забароненае, недазволенае і пад. Зрабіць вобыск. Павольныя вобыскі. □ Пазаўчора адбыўся вобыск. Агенты акцызнага нагляду шукалі гарэлкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́варажыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Разм. Варожачы, прадказаць што‑н. — Але ж ты, бабка, нешта вельмі доўга варажыла, — заўважыў Лабановіч.. — Бо я хацела як найлепей вываражыць для вас. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)