падва́жнік, ‑а, м.
1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня з дзяржаннем для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго‑н.; рычаг. Васіль зайшоў у [паравозную] будку і таргануў падважнік свістка. Шынклер.
2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары. [Астаповіч] налёг грудзьмі на падважнік і так раскалыхваў абкапаны навокал корч. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падве́ска, ‑і, ДМ ‑вёсцы; Р мн. ‑сак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвешваць — падвесіць.
2. Прыстасаванне для падвешвання чаго‑н. Падвеска для абажура. □ Чырвоныя водсветы былі на бабінах, што маўкліва плылі на падвесках аўтаматычнай лініі. Савіцкі.
3. Падвясное ўпрыгожанне.
4. У транспартных машынах — прыстасаванне, прызначанае для змякчэння штуршкоў. Рысорныя падвескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм.
1. Празмернае напружанне сіл; натуга. [Пшэборскі] крыху збянтэжыўся і, тыкаючы пальцам перад сабою, гаварыў з надсадай, з прыціскам: — Так, так... вам, усім вам, — яшчэ да канца не дагаварваючы каму — «усім». Пестрак.
2. Пашкоджанне чаго‑н., хвароба ў выніку празмернага напружання сіл, натугі. Надсада ад падымання вялікага цяжару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недабі́ткі, ‑аў; адз. недабітак, ‑тка, м.
Разм. Рэшткі чаго‑н. (часцей за ўсё — арміі, банды, групоўкі і пад.). Недабіткі фашысцкай аховы адыходзяць пад напорам сілы. Брыль. Слухайце вы, Недабіткі пыхлівыя, Вось мой рахунак, Бязмерная крыўды цана: Тысячы добрых сяброў маіх выйшлі б на нівы, Калі б не вы і не ваша вайна. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́свіст, ‑у, М ‑свісце, м.
Асобая манера свісту; свіст. Ты чуеш посвіст? Гэта клічуць сябры нас. Машара. Рэдка калі пачуеш тут дапытлівы цокат вавёркі, вясёлы посвіст сініцы. Паслядовіч. // Пра свісцячыя гукі, якія суправаджаюць хуткі рух чаго‑н. У паветры не сціхаў посвіст куль, а неўзабаве пачулася яшчэ і выццё мін. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Праверыць навобмацак або з дапамогай чаго‑н. Прашчупаць палкай стог. // Шпупаючы, выявіць, адчуць. Прашчупаць рэвальвер у кішэні.
2. перан. Назіраючы, прыглядваючыся і пад., даведацца пра каго‑, што‑н. Прашчупаць новага работніка. □ [Палкоўнік:] — Чакай, чакай! Сёння Віктар пасылае разведгрупу, якая павінна прашчупаць ахову вёскі Мсціж. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Назва аднаго з відаў электрычных засцерагальнікаў. Перапаліць пробкі.
2. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., якая перашкаджае руху, цячэнню; затор. На пераправе ўтварылася пробка. Дзесяткі машын, танкаў; фурманак збіліся ў кучу ля берага. Хомчанка. Кожны імкнуўся хутчэй прабрацца, стварылася пробка, узмацніліся крыкі. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перазня́ць, ‑зніму, ‑знімеш, ‑зніме; зак.
1. каго-што. Зняць, сфатаграфаваць нанава, яшчэ раз. Перазняць кадр фільма. // Сфатаграфаваць з малюнка, гравюры, фотакарткі і пад.
2. што. Зняць новую копію з чаго‑н. Перазняць копію з пасведчання.
3. што. Зняць новы план пры дапамозе якіх‑н. інструментаў.
4. што і без дап. Паўторна зняць (карты).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перало́м, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пераламаць (у 1, 4 знач.).
2. Месца, дзе перабіта, зламана што‑н. Няроўны пералом.
3. Час, момант рэзкіх змен у развіцці чаго‑н. На пераломе. Пералом у жыцці. □ Весткі аб уступленні Японіі ў вайну ўзрушылі .. [Кубэ]. Урэшце намячаецца нейкі пералом у вайне, гэта паскорыць яе канец. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папераджа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які папярэджвае каго‑, што‑н. аб чым‑н., служыць для перасцярогі ад чаго‑н. У шэрай перадранішняй цішыні бухнула некалькі папераджальных стрэлаў. Навуменка. На скрыжаваннях [вуліц] павешаны папераджальныя знакі для шафёраў. Беразняк. Карп Маеўскі кінуў на пляменніцу папераджальны позірк. Шамякін.
2. Які папярэджвае жаданні, намеры каго‑н., паслужлівы. Папераджальныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)