распатрашыць, ‑рашу, ‑рошыш, ‑рошыць; зак., каго-што.

Выняць вантробы. Распатрашыць рыбу. // Разм. Выняць тое, што знаходзіцца ўнутры чаго‑н. І толькі гэта Мішка распатрашыў пачку пячэння, як на паляне падняўся такі гвалт, такія крыкі, што Мішка аж прыгнуўся. Лынькоў. Я распатрашыў ранец, а пісьмы пакруціў у руках і так і гэтак. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)