Паўзко́м ’паўзучы, прыпадаючы тулавам да паверхні’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб.), дзятл. по́ўзікам (Сцяшк. Сл.), по́ўзеком, поўзеко́м ’тс’ (ТС). Рус. ползком, балг. пълзешком ’тс’. Такі ж самы канчатак у форме Тв. скл. мае ўкр. поповзом, плазом. Прасл. polz‑ъkъ, polz‑ьkъ, якія ўтвараюць прыслоўе ў форме назоўнікаў Тв. скл. адз. ліку. Больш падрабязна аб гэтым гл. Карскі 2–3, 75–76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танта́цыя (танта́ція) ’цяга, прыхільнасць’: Янук мае тантацыю да маей Анэткі (Ласт.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. tantonić się ’палаць’, магчыма, звязанага з польск. tantny ’які многа можа, здолее; ганарысты, непакорны’, што з лац. tantusтакі вялікі’ (Брукнер, 565). Параўн. таксама чэш. tantovat ’льсцівымі словамі прывабліваць’ ад ст.-чэш. tant ’балбатня; драбніца’ з ням. Tand ’пустая балбатня, жарты’ (Махэк₂, 636).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэ́нны, -ая, -ае; го́ршы, найго́ршы.

1. Пазбаўлены станоўчых якасцей, нездавальняючы, не такі, як трэба; проціл. добры.

Дрэнныя прадукты.

Д. почырк.

Дрэннае надвор’е.

Дрэннае абсталяванне.

Д. гаспадар.

Дрэнныя суседзі.

Дрэнныя даходы.

Дрэннае здароўе.

Здарылася найгоршае (наз.) з усяго, што можна было чакаць.

2. Заганны з маральнага боку; здатны на кепскія ўчынкі.

Дрэнныя паводзіны.

Д. чалавек.

3. Неспрыяльны, невясёлы, які не абяцае нічога добрага.

Дрэннае прадчуванне.

Дрэнныя аналізы крыві.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стагна́ць, стагну́, сто́гнеш, сто́гне; стагні́; незак.

1. Абзывацца стогнам.

Хлопчык ціха стагнаў ад болю.

2. перан. Скардзіцца, наракаць; пакутаваць.

Такі ўжо чалавек: стогне і стогне, як быццам толькі яму цяжка жыць.

3. перан. Утвараць працяглыя гукі, падобныя да стогну; аддавацца працяглым гулам на ўдары, гусці пад цяжарам чаго-н.

Стогнуць у траве кулікі.

Пад цяжарам вагонаў стогнуць рэйкі.

Стогне лес ад буры.

|| наз. стагна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назва́ць¹, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві́; -зва́ны; зак., каго-што.

1. кім-чым. Даць імя, найменне каму-, чаму-н.

Н. дачку Святланай.

Н. вуліцу Акадэмічная.

2. Сказаць сваё імя і прозвішча, назву каго-, чаго-н.; адрэкамендаваць.

Хлопец назваў сваё прозвішча.

3. Паведаміць, аб’явіць.

Ён назваў неверагодную лічбу.

4. Вызначыць, ахарактарызаваць.

Ну як н. такі ўчынак?

|| незак. называ́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. называ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ап’яня́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ап’яняць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, які праводзіць у стан ап’янення. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.

3. Дзеепрысл. незак. ад ап’яняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да ваты. Ватная фабрыка. // перан. Такі, як з ваты, абмяклы. Ногі ў мяне адзеравянелі, потым зрабіліся ватнымі, пачалі падкошвацца. Місько.

2. Тое, што і ватовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́скуцень, ‑кутня, м.

Абл. Вісклівы, пранізлівы вецер. Як можна сагрэцца ў такі віскуцень, як трымаць у руках зброю, як дыхаць? Кулакоўскі. [Віктар:] — Акалеў на гэтым віскутні. Здаецца, і кажушок цёплы, а прабірае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцы́з, ‑у, м.

1. У капіталістычных краінах — ускосны падатак на прадметы шырокага спажывання, які прадпрыемцы ўключаюць у прадажную цану тавару.

2. Разм. уст. Назва ўстаноў, якія збіраюць такі падатак. Служыць у акцызе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які кранае, расчульвае; хвалюючы. У чорных шырокіх вочках свяцілася вялікая пакута і нейкі своеасаблівы дзіцячы смутак, такі глыбока кранальны, што Таццяна не магла стрымліваць слёзы, гледзячы на яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)