намасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што і чаго.
1. Зрабіць насціл з дошак, бярвення і пад. Намасціць дарожку праз балота. Намасціць сцэну. Намасціць пасцель з сена.
2. Разм. Старанна налажыць, нагрузіць чаго‑н. куды‑н. Увечары Уладзя памог падмазаць бацьку колы, намасціў у воз маладога, пахучага сена, травы. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадапо́шні, ‑яя, ‑яе.
Які папярэднічае апошняму, другі ад канца. Праз тыдзень пасля гэтай гутаркі Алесь, Крушына, Печка і Трайны — у чарговай перадапошняй групе няхворых — выйшлі з-за лагерных дратоў. Брыль. І вось я, Васіль Падлескі, студэнт перадапошняга курса сельскагаспадарчага інстытута, прыехаў у палескую глуш, у вялікае сяло. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасе́ў, ‑севу, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пасеяць.
2. часцей мн. (пасе́вы, ‑аў). Тое, што пасеяна; палі, на якіх што‑н. засеяна, расце. Да самай дарогі падступалі пасевы высокага спелага жыта, пшаніцы, ячменю. Шамякін. Сцежачка вузкая, як толькі дваім размінуцца, бо ідзе яна праз саўгасныя пасевы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сёмуха, ‑і, ДМ ‑мусе, ж.
Адно са свят праваслаўнай, царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (праз сем тыдняў) пасля вялікадня. Яблыкі першыя знялі па маладым садзе. .. Хоць у пограб сып. Да сёмухі будуць ляжаць... Мыслівец. Пасля сёмухі сонца як бы стала на адным месцы і няшчадна смаліла. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Моцны бесперапынны стук. Стукат і грукат, Машыны навокал снуюць. Астрэйка. Праз гэты грукат, да якога тут даўно прывыклі і людзі, і коні, і птушкі, сёння прабіваецца бадзёры стукат малатка па жалезе, нагадваючы мінулую касавіцу. Брыль. Брук грыміць стукатам колаў і конскіх падкоў. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і удумлівы (у 1 знач.). Удумныя адносіны Купалы да фальклору .. пачыналіся якраз з пераасэнсавання народна-песенных сюжэтаў і матываў. Лойка. / у паэт. ужыв. З Масквы, з Крамля хадою ўдумнай, Усенароднай, чалавечай, Праз поле, поплавы, буруны Ідзе, таварышы, камуна На свеце шчасце ўвекавечыць! Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усо́хнуць, ‑не; пр. усох, ‑ла; зак.
1. Стаць, зрабіцца цвёрдым ад высыхання. Зямля ўсохла.
2. Зменшыцца ў вазе, аб’ёме пры высыханні; высахнуць.
3. Засохнуць, зачахнуць. Раніцаю ў сад прыйшоў гаспадар. Агледзеў яблыньку і са злосцю вылаяўся: праз адну галінку, маўляў, можа такая добрая яблыня без пары ўсохнуць... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхвалява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад усхвалявана.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане хвалявання. Леанід прыгадаў, як збіраўся на гэтае спатканне, усхваляваны, памаладзелы. Мележ. // Які выражае такі стан. Праз паўнадзіны з дыспетчарскага пакоя зноў ляцеў у эфір чысты і крышку усхваляваны галасок Люды. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхлі́п, ‑у, м.
Гук, які ўтвараецца пры плачы. У вагоне пачуліся ўсхліпы жанчын. Ставер. Ядвіга Казіміраўна не адымала рук ад твару, плечы яе часта ўздрыгвалі, праз пальцы вырываліся пакутлівыя ўсхліпы. Шамякін. / у перан. ужыв. Міма хаты па вуліцы прайшлі хлопцы, бязладна рыпаючы гармонікам. На ўсхліпы басоў выскачыла Наста. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпур, ‑а, м.
1. Прасвідраваны ў горным масіве цыліндрычны канал, у які закладваецца зарад выбуховага рэчыва для ўзрыву горнай пароды. Стукаў-пастукваў [дзядок] ад рання да мораку, Выдзеўбаў шнур і засыпаў туды Ладны зарад самаробнага пораху. Лужанін.
2. У металургіі — адтуліна ў горне шахтавай печы, праз якую выпускаюць прадукты плаўлення.
[Ням. Spur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)