Ная́ ’а як жа, так’ (Ян.). Відаць, з *ну а як жа, параўн. ая́ выкл. ’баюся я цябе’ (гл.), укр. ая ’так’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўпаміна́нне ’напамінанне’ (Нас., Яруш.), наўпаміна́ць угаворваць, пераконваць, наўпамянуць угаварыць; напомніць’ (Нас.). Відаць, у выніку кантамінацыі напамінаць ’прыпамінаць’ і упамінаць ’пераконваць; напамінаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нестрыва́лы ’нястраўны’: Нестрывалае нешта зьеў (Касп.). Відаць, да стравіць ’ператравіць (пра страўнік)’, гл. страва, ці не пад уплывам стрываць ’сцярпець’ (гл. трываць)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лянцы́дры, лынцы́дра ’цуглі’ (малар., Нар. словатв.). З вінцыдло ’тс’ (такая форма бытуе ў драг. гаворках), якое, відаць, з польск. ⁺więzidło (< прасл. vęzidlo).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нябе́г̌лы (небеглы) ’нерызыкоўны’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да нягеглы (гл.) з народнаэтымалагічным збліжэннем да бегчы, беглы. Параўн. таксама нягебны ’нягеглы, няўдалы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падры́заваць ’падабраць венікам збожжа (знізу ўверх)’ (Сцяшк. Сл.), пудрызовува́ты ’падграбаць лапатай’ (Выг. дыс.). Да рэзаць; у гэтай форме, відаць, украінізм, параўн. підрізува́ти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памаражы́ць, поморожиты ’зацвісці троху (аб хлебе)’ (Клім.). Відаць, ад марожаны < мароз (г. зн. пакрыцца белым налётам). Параўн. польск. morożowaty ’аб масці каня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекеляв́аць ’пакутаваць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, утворана паводле польск. piekłować ’рабіць пекла ў хаце’, pieklić się ’злаваць, шалець, вар’яваць, скандаліць’ (ад piekło).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакатле́ць (пірікатле́ць) ’моцна перамерзнуць’ (Юрч. СНЛ). Відаць, да пера- і ⁺катле́ць ’пасінець’, параўн., рус. вяц. котле́ть ’станавіцца чорным (як кацёл)’. Да кацёл (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вумненне ’думка’ (Яруш.). Відаць, прыставачнае ўтварэнне ад *mьněti, гл. помніць ’памятаць’, або ў выніку кантамінацыі вум (гл.) і рус. мнение ’думка, меркаванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)