здво́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад здвоіць.
2. у знач. прым. Які складаецца з двух аднародных прадметаў. Здвоены шнур.
3. у знач. прым. Перабудаваны ў два рады. Здвоеныя рады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лічыць.
2. у знач. прым. Вельмі малы па колькасці, ліку; адзінкавы. Гутарылі пра ўраджай, пра ўборку, да пачатку якой заставаліся лічаныя дні. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лу́скацца, ‑аецца; незак.
1. Зал. да лускаць (у 1 знач.).
2. Трэскацца, лопацца, распаўсюджваючы сухі кароткі гук. Стылі .. на с[цю]жы старыя сосны-каржакі, лускалася ад марозу кара на маладым сасонніку. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
датыка́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да даткнуцца.
2. Даходзіць да чаго‑н., размяшчацца ўшчыльную з чым‑н. Рама датыкаецца да вушака.
датыка́цца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да датыкаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заве́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад завесці.
•••
Як заведзеная машына гл. машына.
Як заведзены — без перапынку, без затрымкі (гаварыць, рабіць што‑н.). Лазар гаворыць, як заведзены, і развязвае кайстру. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад напрактыкаваць.
2. у знач. прым. Які зрабіўся ў выніку доўгіх практыкаванняў умелым, вопытным. Напрактыкаванае вока Шырокага адразу аднесла гасцей да належнай катэгорыі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недака́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недаказаць.
2. у знач. прым. Не выказаны да канца, поўнасцю; недагавораны. Недаказаныя словы.
3. у знач. прым. Не пацверджаны грунтоўнымі доказамі. Недаказанае абвінавачанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падраць.
2. у знач. прым. Дзіравы, абшарпаны; зношаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Кашулька ў яго падраная, нямытая, заношаная. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсма́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмаліць 2.
2. у знач. прым. Злёгку абпалены агнём. Так я і хадзіў у падсмаленым шынялі, у абмотках, якія чамусьці заўсёды спаўзалі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патроіць.
2. у знач. прым. Большы ў тры разы. [Паўліна Цітаўна:] — Я ведаю толькі адно: выберуць — буду працаваць з патроенай энергіяй, каб апраўдаць давер’е. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)