самалю́бства, ‑а, н.
Пачуццё ўласнай годнасці, якое звычайна спалучаецца з раўнівымі адносінамі да думкі пра сябе іншых людзей. Мужчынскае самалюбства. □ А цяпер.. [Платон], бадай, з аднаго самалюбства, хацеў давесці, што і ў яго галава не так сабе на плячах. Ракітны. З-за самалюбства, баючыся, каб не стаць смешным, Кузьма таіў сваю рэўнасць, нічым не выказаў яе нават Веры. Дуброўскі. // Нястрымная прага да славы. Хворае самалюбства нараджала хворыя думкі... Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімвалі́зм, ‑у, м.
1. Антырэалістычная плынь у літаратуры і мастацтве канца 19 — пачатку 20 стст., якая культывавала адрыў мастацтва ад рэальнага жыцця, абвяшчала сваім мастацкім прыёмам сімвал як выразнік недаступнай розуму сутнасці рэчаў і з’яў. Філасофская, эстэтычная прырода дэкадэнцкіх плыней сімвалізму і імпрэсіянізму не аказала прыкметнага ўздзеяння на ідэйна-творчыя пазіцыі Купалы і іншых беларускіх пісьменнікаў. Навуменка.
2. Тое, што і сімволіка (у 1 знач.). Сімвалізм вясельных абрадаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфінкс, ‑а, м.
1. У старажытным Егіпце — каменная скульптура ляжачага льва з чалавечай галавой, якая ўвасабляла магутнасць фараона.
2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — крылатая істота з тулавам ільва, з галавой жанчыны, якая забівала падарожнікаў, што не маглі разгадаць зададзеную загадку. // Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца загадкай, хто (што) незразумелы (незразумела) для іншых. Вікця — дзяўчына, якую чакае Веньямін, — таксама казка. Сфінкс. Навуменка.
3. Малпа з роду павіянаў.
4. Род буйных матылёў.
[Грэч. sphinx.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэхнало́гія, ‑і, ж.
1. Сукупнасць метадаў апрацоўкі, змянення стану, уласцівасцей, формы сыравіны, матэрыялаў або паўфабрыкатаў, якія ажыццяўляюцца ў працэсе вырабу прадукцыі. Тэхналогія халоднай апрацоўкі металаў.
2. Навука, якая займаецца выяўленнем фізічных, хімічных, механічных і іншых заканамернасцей з мэтай выкарыстання на практыцы найбольш эфектыўных і эканамічных вытворчых працэсаў. // Сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. справе, майстэрстве. Я пазнаў у асноўным тэхналогію маёй, творчасці і расшырыў свой акцёрскі дыяпазон. Сяргейчык.
[Ад грэч. technē — майстэрства і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемаадно́сіны, ‑еш; адз. няма.
1. Адносіны, якія склаліся ў выніку ўзаемадзеяння тых ці іншых сіл, з’яў і пад. Узаемаадносіны філасофіі і прыродазнаўства. □ Папаўненне лексічнага саставу беларускай мовы ў XIX — пачатку ХХ стст. адбывалася ва ўмовах своеасаблівых узаемаадносін з іншымі мовамі. Гіст. лекс. бел. мовы.
2. Узаемныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. Паміж выхаванцамі і настаўнікамі існавалі таварыскія ўзаемаадносіны. Сяргейчык. Праблема ўзаемаадносін народа і інтэлігенцыі заўсёды хвалявала Змітрака Бядулю. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа служыць прыкладам для іншых; дасканалы, паказальны. Узорны парадак. Узорная школа. □ — Дзякуй, дачка, за ўзорную службу, — па-бацькоўску павіншаваў .. [Кацю] генерал. Алешка. Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак. «Беларусь».
2. Разм. Тое, што і узорысты. Жалеза з узорным ліццём Абнесла тут ліпы і клёны. Калачынскі. Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́бет, ‑у, М ‑беце, м.
Спеў шчыглоў, ластавак і некаторых іншых птушак. На світанні яны [палескія лясы] звіняць птушыным шчэбетам, пераклікаюцца глухім перастукам дзятлаў і буркатаннем дзікіх галубоў. Грахоўскі. Шчэбетам сустрэлі [ластаўкі] Родны край з дарогі. На тэлеантэне Пасядзелі трохі. Калачынскі. // перан. Гучны, хуткі, ажыўлены гоман, размова. Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Колас. / у перан. ужыв. Сталы стаялі ўпрытык. Ад металічнага шчэбету машынак можна было аглухнуць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
янта́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да янтару; зроблены з янтару. Янтарныя пацеркі.
2. перан. Які па колеру нагадвае янтар; залаціста-жоўты. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў. А колас які! Ён наліваецца буйным янтарным зернем. Гроднеў.
•••
Янтарная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў янтары і іншых смолах, а таксама ў бурым вугалі і ў некаторых раслінах (выкарыстоўваецца ў фатаграфіі і медыцыне).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вызварат, ву́зварат ’прамежак паміж плотам і полем’ (Янк. I), вазваро́т, вузворо́т, ві́зворот ’месца павароту плуга’ (Выг. дыс., палес.). Укр. дыял. ві́зворот ’месца павароту плуга’. Да вараціць. Паралелі ад vort‑ з іншай прэфіксацыяй і суфіксацыяй у іншых слав. мовах гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 49–50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́люднець, вы́людскавацца ’выправіцца, стаць, як усе людзі’ (Янк., Клім., Жд., 1), вы́людзець ’вырасці, стаць сур’ёзным’ (Шат.). Рус. бранск. вы́люднеть ’вырасці, развіцца, стаць падобным да іншых’, укр. ви́людніты ’тс’. Гл. алюдзець, люднець. Адносна магчымасці запазычання з гоц. liudan ’расці’ гл. Мартынаў, БЛ, 1, 16 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)