футбо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да футбола. Футбольны сезон. □ Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Васілёнак. // Прызначаны для гульні ў футбол. Футбольнае поле. Футбольны мяч. □ Далі нашы спартсмены заяўку на футбольную форму — калі ласка, купілі і форму, і ўсё, што трэба са спортінвентару. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыру́льня, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для галення, стрыжкі, афарбоўкі, прычэсвання валасоў і пад. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню. Гамолка. Цырульня пустуе. Толькі побач з дзіцячым крэслам голяць нейкага кліента. Каршукоў. Кваліфікаваныя майстры цырульняў вам зробяць модную сучасную стрыжку. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шанц, ‑у, м.

Разм. Тое, што і шанс. Франтавое чуццё, праверанае ў многіх начных баях, падказвала — трэба паспрабаваць пайсці на рызыку! Нават такіх шанцаў заўтра не будзе. Мележ. — Старому хочацца ўхапіць свой апошні шанц, знайсці нешта незвычайнае перад вяртаннем, — не сунімаўся Ронг Гай. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Арбі́тр, ст.-бел. арбитеръ (Гарб.), ст.-укр. арбитеръ з XVII ст., ст.-польск. arbiter з XVI ст. Рус. арбитр (з Пятроўскай эпохі) з франц. arbitre < лац. (Шанскі, 1, А, 135). Старабеларускае з лац. arbiter, магчыма, праз польскую мову. Калі сучаснае слова не лічыць працягам ст.-бел. (параўн. спартыўнае словаўжыванне), арбітр трэба тлумачыць як новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астры́жань ’стрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́нак ’асяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанак ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыль ’дрыль’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’лобзік’ (Шат.). Рус. дрель (старое таксама дриль). Фасмер (1, 537) прымае запазычанне з гал. drilboor або ням. Drillbohrer ’тс’. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 190) мяркуе, што трэба дапусціць пры запазычанні польск. пасрэдніцтва (польск. dryl, drel). Дадатковым аргументам тут, паводле Шанскага, можа быць напісанне ў Даля дриль, дрыль (апошняе можа ўказваць на польск. dryl).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заваруха ’сумятня’. Рус. дыял. завару́ха ’гатунак кашы; цеста; закваска’; літар. ’сумятня’. Пашыранае ў рус. дыялектах значэнне ’гатунак кашы’ першаснае, ’сумятня’ пераноснае (параўн. заварыць кашу). Паколькі ў бел. фіксуецца другаснае значэнне, магчыма, што слова запазычана з рус. Пры замацаванні гэтага значэння трэба ўлічваць і перан. завіруха ’сумятня’, адзначанае ўжо Насовічам, якое магло кантамінавацца з заваруха. Заваруха ўтворана з суфіксам ‑уха ад дзеяслова завары́ць (завари́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рчыцца ’сціскацца ўсім целам’ (ТСБМ, Шат., З нар. сл.). Укр. корчитися, рус. корчиться ’тс’, ст.-слав. кърчити, серб.-харв. кр̏чити се, славен. kŕčiti se ’тс’, польск. kurczyć się, чэш. krčiti sě, славац. kŕčiť ’тс’. У польскай мове r > ur, таму трэба думаць, што бел. курчыцца ўзнікла пад уплывам польск. kurczyć się. Індаеўрапейскіх і балтыйскіх паралелей няма (гл. Слаўскі, 3, 396–397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзёжнік ’рачная губка, бадзяга’ (Ян.), надочнік, ладаннік ’тс’ (ТС), параўн. рус. надожник, надошник ’тс’, укр. надошник ’тс’. Няясная зыходная форма слова не дазваляе даць надзейную этымалогію. Звяртае на сябе ўвагу збліжэнне розных форм са словамі надзёжа ’надзея’, ладны ’добры, прыгожы’, надатрэба’, параўн. рус. дыял. надошный ’патрэбны’ і інш., што можа сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне невядомай зыходнай формы як вынік яе дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́та ’вайсковае падраздзяленне ў складзе батальёна’ (ТСБМ), ст.-бел. рота ’рота, атрад войска’ (1516 г.) — са ст.-польск. rota ’атрад войска’, якое з ст.-в.-ням. rote, rotte ’натоўп, рота’; апошняе — з ст.-франц. rote < народналац. rupta (cohors) ’частка, часцінка кагорты’, ’усхваляванае, разбітае войска’ < дзеепрым. ruptus < rumpere ’разрываць, парушаць, прыпыняць’. Трэба адрозніваць ад ст.-слав. рота ’прысяга’ (гл. ESJSt, 13, 777).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)