паліту́ра, ‑ы, ж.
1. Спіртавы лак, які ўжываецца для паліроўкі вырабаў з дрэва. — Будзе ехаць хто ў Мінск, папрасіце купіць ліст шліфавальнай паперы і бутэльку палітуры. Пальчэўскі.
2. Разм. Глянец, бляск, наведзены паліраваннем. Палка... абжытая да таго, што на загнутай дужцы-ручцы сцерлася палітура і фарба да самага дзерава, да сукаватага ядлоўца. Пестрак.
[Ням. Politur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браху́н, ‑а, м.
Разм. пагард. Ілгун, хлус, манюка; паклёпнік, нагаворшчык. [Васіль Ціханавіч:] — Гітлераўцы пішуць, што ўзялі Маскву, Ленінград. Нават да таго, брахуны, дадумаліся, што абвясцілі, каб бралі прапускі, хто хоча ехаць у Маскву... Сіўцоў. // Той, хто любіць вельмі шмат, без меры гаварыць; балбатун, лапатун. З брахні не мруць, ды брахунам веры не даюць. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зірка́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З вострым зрокам; зоркі. Што з таго, што дзед Мікалай — такі зіркасты і дасціпны — заўважыў... Пагаманілі і толькі. Якімовіч.
2. З вялікімі вачамі; вірлавокі. А вочы чаго варты: зіркастыя, стальныя, бязлітасныя.. Дзіва што шчупакі без жалю знішчаюць не толькі іншую рыбу, але і сваіх родных дзетак! Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́масць, ‑і, ж.
1. Уст. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званню, становішчу ў грамадстве і пад. — Скажыце, імасць, ці не чулі, З чаго той вынікнуў пажар? Колас.
2. Разм. (звычайна з адценнем іроніі). Пра жонку блізка знаёмага субяседніка (пры размове з ім). — А як там твая імасць маецца?
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здара́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да здарыцца.
2. у знач. пабочн. здара́ецца, здара́лася. Надае дзеяслову значэнне дзеяння, якое паўтараецца або паўтаралася нерэгулярна; часам, бывае, бывала. Здараецца, да ніткі дождж прамочыць ці высеча няшчадна жорсткі град. А. Вольскі. [Візэнер], здаралася, раздаваў сялянам што-небудзь з таго, што рабавалі яго бандыты ў дальніх вёсках. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; пр. прытоўк, ‑таўкла, ‑ло; заг. прытаўчы; зак.
1. што. Прыправіць затаўкай. Прытаўчы боршч.
2. каго. Разм. Збіць, пабіць; дабіць. І каб не ўцёк Іллюк на тую часіну, каб хоць з хвіліну яшчэ пачакаў .., да паўсмерці б прытаўкла [Альжа] і яго, як таго беднага маладога балагола. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псіхо́з, ‑у, м.
Хваравіты стан, звязаны з пашкоджаннем галаўнога мозга. // Разм. Ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы таго або іншага чалавека. Гэтыя .. [Тамарыны] заляцанні, званкі на дом, запрашэнні давялі Галіну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагічны характар, стала псіхозам. Шамякін. // Моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх‑н. з’яў, падзей і пад., якія выклікаюць страх, нервуюць. Ваенны псіхоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псяю́ха, ‑і, м. і ж.
Разм. лаянк. Пра таго, хто выклікае агіду, нянавісць. Няхай адно кране за вуха: Як выйдзе ён на двор, псяюха, Адзін без нас, як цёмна стане, Тады што скажаш нам, Іване? Колас. Глядзіць сабачым вокам злым, Бурчыць, здаецца, глуха. Ды раптам... Што такое з ім? Пачаў брахаць псяюха. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
роданача́льнік, ‑а, м.
1. Продак, ад якога вядзе свой пачатак які‑н. род. На грудзях у .. [генерала] быў цэлы музей крыжоў, медалёў і розных цацак, што вядуць свой пачатак яшчэ з таго часу, калі роданачальнікі нашых продкаў фарсілі ў фартушках і звярыных шкурах. Колас.
2. перан. Той, хто паклаў пачатак развіццю чаго‑н., заснавальнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сепара́тар, ‑а, м.
1. Апарат для выдзялення аднаго рэчыва з саставу другога. Малочны сепаратар. Адстойны сепаратар. Магнітны сепаратар. □ Сапраўды, неразумна адвозіць малако за дваццаць кіламетраў на малочны пункт толькі дзеля таго, каб там прапусцілі яго праз сепаратар. Дуброўскі.
2. У машынабудаванні — металічная або пластмасавая, абойма для раздзялення шарыкаў або ролікаў у падшыпніках.
[Ад лац. separator — аддзяліцель.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)