разьбя́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мастацкай разьбы, прызначаны для разьбы. Разьбярныя работы. Разьбярны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распіло́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да распілоўкі, прызначаны для распілоўкі. Распіловачны цэх. Распіловачны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распо́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да распору, прызначаны для яго. Распорная бэлька. Распорная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукаві́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рукавіц, рукавічак. // Прызначаны для вырабу рукавіц, рукавічак. Рукавічная фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ручніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ручніка. Ручніковы ўзор. // Прызначаны для вырабу ручнікоў. Ручніковая тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэктыфікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да рэктыфікацыі. Рэктыфікацыйны працэс. // Прызначаны для рэктыфікацыі. Рэктыфікацыйны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самагону. Самагонны чад. // Прызначаны для прыгатавання самагону. Самагонны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіласаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ўборкі і перапрацоўкі раслін, што прызначаны для сіласавання. Сіласаўборачны камбайн.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да соку. Сокавая пара. // Прызначаны для вытворчасці соку. Сокавы цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́усны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да соусу; прызначаны для соусу. Соусная міска. // Прыгатаваны з соусам.