буго́р, ‑гра, м.
Невялікае ўзвышша, узгорачак на паверхні зямлі. Тадора Міронаўна садзілася на бугры за хатай і.. глядзела на лес. Брыль. Салдаты з аўтаматамі плюхаюцца па гразі, выганяюць усіх, і старых, і малых, на сухі бугор у канцы сяла. Кулакоўскі. // Няроўнасць, выпукласць на чым‑н. Твар.. [Рубчэні] быў увесь у маршчынах, нейкіх чорна-сініх парушынах і буграх. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
1. Неадлучнае дзяжурства па ахове бяспекі на суднах; варта. Заступіць на вахту. Начная вахта. // Адказнае дзяжурства наогул. Невялікі калектыў [метэастанцыі] удзень і ўначы нясе вахту — сочыць за атмасфернымі з’явамі, фіксуючы любую нязначную змену надвор’я. «Маладосць».
2. перан. Праца, якая вызначаецца высокім энтузіязмам або надзвычай адказная ці ганаровая. Працоўная вахта. Вахта міру.
[Гал. wacht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дра́пнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. і без дап. Тое, што і драпануць 1. Драпнуць шкло. Куля драпнула па сцяне.
2. Лёгка раніць каго‑н. Агледзеў нагу. Куля толькі драпнула лытку. Жычка.
дра́пнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і драпануць 2. [Наводчык] кінуўся ўцякаць. За ім драпнулі астатнія гітлераўскія артылерысты. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інстру́ктар, ‑а, м.
1. Супрацоўнік якой‑н. установы, што кантралюе дзейнасць іншых арганізацый, інструктуе, як правільна арганізаваць работу. Інструктар райкома.
2. Спецыяліст, які вучыць і дапамагае правільна наладзіць якую‑н. справу. Інструктар па культмасавай рабоце. Інструктар фізкультуры. Інструктар-кансультант.
•••
Санітарны інструктар — асоба малодшага каманднага саставу, якая наглядае за санітарным станам роты і аказвае першую медыцынскую дапамогу.
[Ад лац. instructor — арганізатар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе. Аб’ектыўная неабходнасць капіталізму, які перарос у імперыялізм, нарадзіла імперыялісцкую вайну. Ленін.
2. Бесстаронні, праўдзівы, пазбаўлены суб’ектывізму. Аб’ектыўны вывад. □ Ніводзін аб’ектыўны чалавек не можа адмаўляць, што ўплыў краін сацыялізма на ход сусветных падзей становіцца ўсё мацнейшым, усё глыбейшым. Брэжнеў.
•••
Аб’ектыўная ісціна гл. ісціна.
Аб’ектыўная рэальнасць гл. рэальнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бало́н, ‑а, м.
1. Металічная, шкляная або гумавая пасудзіна для газаў ці вадкасці. На вадзе, крокаў за дзесяць ад берага, пагойдвалася паміж абшарпаных пантонаў чырвоныя балоны земснарада. Чыгрынаў.
2. Гумавая аўтамабільная і інш. камера, якая напаўняецца паветрам. Шафёр выскачыў з машыны і заклапочана стукаў наском чаравіка па залатаных балонах. Шамякін.
3. Газанепранікальная абалонка аэрастата, дырыжабля і інш.
[Фр. ballon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рна 1,
Прысл. да парны 1 (у 1 знач.); парамі. Парна размешчаныя лісты.
па́рна 2, безас. у знач. вык.
Аб вільготным, душным паветры. Ноччу была навальніца з ліўнем, але свежасці не прынесла. У вільготным паветры па-ранейшаму парна. В. Вольскі. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́дніца, ‑ы, ж.
Разм. Калядная пара; калядная ноч. Ражок хусткі ўвачавідкі рудзее, бы гэта яна, Наста, тупае не за возам па грэблі, а дома ля чалесніка ў калядніцу. Пташнікаў. Тое, чаго такароўцы пужаліся болей ста год падрад — ад дзядоў да ўнукаў і праўнукаў — насунулася раптам на іх, як воўк на дарозе ў калядніцу на адзінокага падарожніка. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каміса́р, ‑а, м.
1. Кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі, арганізацыйнымі, адміністрацыйнымі функцыямі. Батальённы камісар. Ваенны камісар. Народны камісар. □ У вайну Пракоп Пракопавіч партызаніў: спачатку быў камандзірам атрада, .. пасля — камісарам брыгады. Шамякін.
2. За мяжой і ў Расіі ў 18 — пачатку 20 стст. — чыноўнік, які выконвае паліцэйскія функцыі; прыстаў. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць. Колас.
[Фр. commissaire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада́ча, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падаць.
2. У спорце — удар па мячу, шайбе і пад., які ўводзіць апошнія ў гульню. Бакавая падача. □ [Алесь] гуляў азартна, бегаў за мячом, стараўся перахапіць кожную падачу. Шыцік.
3. Адноснае перамяшчэнне інструмента і дэталі, якая апрацоўваецца. Падача супарта. // Механізм, які забяспечвае гэтае перамяшчэнне. Гурба выключыў аўтаматычную падачу, адвёў дэталь. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)