саўга́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саўгаса, належыць яму. Саўгасная ўласнасць. □ Саўгасныя прысады тулілі пад сабою яшчэ густыя цені. Чорны.
2. Звязаны з вядзеннем гаспадаркі ў саўгасах. Саўгасная вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталы́пінскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з дзейнасцю міністра царскага ўрада Сталыпіна. Сталыпінская рэакцыя. Сталыпінскія хутары. □ Напярэдадні вайны па-ранейшаму большая частка зямлі канцэнтравалася ў руках памешчыкаў і кулакоў — «новых», сталыпінскіх памешчыкаў. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́гельны, ‑ая, ‑ае.
1. Які звязаны з плаўкай, нагрэвам і пад. у тыглі (у 1 знач.). Тыгельная плаўка металаў. Тыгельная сталь.
2. Спец. Які мае тыгель (у 2 знач.). Тыгельны аўтамат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з чаканнем; які выражае чаканне; насцярожаны. Чакальная тактыка. Чакальная поза. □ Клопікаў .. глядзеў на Вейса тым чакальным і лагодным позіркам, якім глядзяць на гаспадара добрыя спраўныя сабакі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвэ́рцевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца чвэрцю чаго‑н.; мерай у чвэрць. Чвэрцевая паўза.
2. Які мае адносіны да чвэрці (у 2 знач.); звязаны з заканчэннем чвэрці навучальнага года. Чвэрцевыя адзнакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаўкаві́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шаўкоўніцы (шаўкавіцы). Шаўкавічныя плантацыі.
2. Які мае адносіны да шоўку (у 1 знач.), звязаны з яго вырабам. Шаўкавічны кокан.
•••
Шаўкавічны чарвяк гл. чарвяк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстэнсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які накіраваны ўшырыню, звязаны толькі з колькасным павелічэннем без паляпшэння якасці; проціл. інтэнсіўны. Экстэнсіўныя метады развіцця прамысловасць. □ Экстэнсіўнае развіццё сельскай гаспадаркі менш выгаднае, менш эфектыўнае, чым інтэнсіўнае. «Полымя».
[Ад лац. extensivus — расшыральны, працяглы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрамагні́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які звязаны з электрамагнетызмам, узнікае пры электрамагнетызме. Электрамагнітная індукцыя. Электрамагнітныя хвалі. // Заснаваны на ўласцівасцях электрамагнетызму. Электрамагнітная разведка.
2. Які ажыццяўляецца, дзейнічае пры дапамозе электрамагніта. Электрамагнітны тормаз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дысцыпліна́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дысцыпліны 1. Дысцыплінарны статут. // Звязаны з парушэннем дысцыпліны. Дысцыплінарнае спагнанне. □ [Сідар] чакаў суровай дысцыплінарнай кары, але не чакаў кары ад калектыву. Галавач.
•••
Дысцыплінарны батальён гл. батальён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесніко́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з асаблівасцямі працы лесніка, прызначаны для яго працы. Леснікоўскае жыццё. □ Бацька зняў з цвіка сваю леснікоўскую торбу з кутасамі і насыпаў сыну жменю духмяных сакаўных суніц. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)