саф’я́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саф’яну. Саф’янавая скура. // Зроблены з саф’яну; абцягнуты саф’янам. Мы бачым тут і адзенне з заморскай парчы, і саф’янавыя боты з тонкай і мяккай чырвонай, зялёнай, жоўтай скуры, упрыгожаныя мудрагелістымі ўзорамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрактыкава́насць, ‑і, ж.
Вопыт, практычныя веды ў якой‑н. галіне. Кожны з хлопцаў адчуў у гэтым позірку прафесійную спрактыкаванасць. Вітка. // Жыццёвы вопыт; веданне жыцця. [Зоська] нават своеасаблівым парадкам давала ацэнкі некаторым справам і людзям. Тут яна выявіла сталую спрактыкаванасць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тах, выкл.
1. Гукаперайманне для абазначэння адрывістага гуку. Тах! — коратка бухае карабін. Карпюк.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тахкаць. [Бацька:] — [Сабачка] дагоніць — ды за ногі быка! І сам тут жа — брык, ляжыць. А бык нагой — тах! Міма... Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тхаць, ‑ае; безас. незак., чым.
Разм. Патыхаць, несці, веяць чым‑н. Было тут зацішна, але холадна: сцюдзёнасцю тхала ад настылага току, скразнякі гулялі пад страхой. М. Стральцоў. Васілінка з маці пераступаюць парог хаты. Тхае прэлымі анучамі, нечым кіслым. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Уважліва абдумаць, асэнсаваць, глыбока ўнікнуць у што‑н. Удумацца ў сэнс слова. □ Вымова тая, калі ўдумацца, патрэбна, як кашаль хваробе. Ермаловіч. А потым, удумаўшыся, Якаў зразумеў, што здзіўляцца і крыўдаваць тут няма чаго. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑пузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей. Абнюхаў гэты ціхі кут Якісьці поп-хапуга, Царкву рашыў паставіць тут, Зрабіць святым паслугу. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́бі, нескл., н.
Разм. Якое‑н. захапленне, любімы занятак у вольны час. Можа гэта яго [Сівалоба] хобі. Ёсць жа ў яго, Антанюка, сваё хобі — паляванне. Шамякін. Па тым заняпадзе, які пануе тут [у садзе], можна меркаваць, што садоўніцтва — не маё хобі. Васілёнак.
[Англ. hobby.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цішко́м, прысл.
1. Непрыкметна, употай; крадучыся, крадком. І Губіч тут быў не аднойчы, Не раз прабіраўся цішком Бязлюднаю сцежкаю воўчай У гэты эсэсаўскі дом. Колас.
2. Ціха, нягучна, без шуму. Ноччу Валька плакала цішком, каб не пачуў чужы. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шанта́ж, ‑у, м.
Запалохванне каго‑н. пагрозай выкрыцця або паведамлення якіх‑н. непажаданых звестак з мэтай вымагання чаго‑н. Палітычны шантаж. □ [Чарнавус:] Гэта гісторыя з Зёлкінай — сапраўды дзіўная гісторыя! [Вера:] Вельмі дзіўная. Я думаю, ці не шантаж тут які-небудзь? Крапіва.
[Фр. chantage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шусь, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шуснуць. Даніла шусь тут у вароты З жалезным ёмкім сахаром. Колас. [Банэдык:] — Давай, кажу, абедаць! Яна [бабка] шусь да печы, адчыніла ды стаіць, растапырыўшы рукі. А ў печы, дзецюкі, пуста! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)