пазара́нак, ‑нку, м.

Абл. Пачатак світання, досвітак. Мне падуладны жалеза і ток — Я прымушу стаць ноч пазаранкам. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазгла́джвацца, ‑аецца; зак.

Згладзіцца, стаць роўным, гладкім — пра ўсё, многае. На прыгуменнях яшчэ нават не пазгладжвалася куп’ё. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачарсцве́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Стаць зусім чэрствым. Хлеб перачарсцвеў.

2. Зачарсцвець — пра ўсё, многае. Усе батоны перачарсцвелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Тое, што і пхацца. Людзі душыліся, піхаліся, імкнуліся стаць бліжэй да каменя. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастытуі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) прадажным, падкупным.

2. толькі незак. Зал. да прастытуіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.

1. Пачаць узмоцнена шавяліцца. Мурашкі расшавяліліся.

2. перан. Стаць актыўным. Будаўнікі ўрэшце расшавяліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць, зрабіцца фізічна слабым, нядужым. Саслабелі бацькавы рукі. Не паднімуць молата. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субстанцыялізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Стаць (станавіцца) субстанцыяй.

2. толькі незак. Зал. да субстанцыялізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укамплектава́цца, ‑туецца; зак.

Стаць укамплектаваным. Палкоўнік, напэўна, зараз загадае ехаць за папаўненнем і танкамі, брыгада хутка ўкамплектуецца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабланізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) шаблонным (у 2 знач.).

2. толькі незак. Зал. да шабланізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)