карэкціро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карэкціроўкі (у 1 знач.), прызначаны для яе. Карэкціровачны самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагру́зачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пагрузкі. Пагрузачныя работы. // Які прызначаны для пагрузкі. Пагрузачныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палёту самалётаў. Палёты дзень. // Прызначаны для палёту. Палётнае абмундзіраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пенькачаса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часання пянькі; прызначаны для часання пяньковага валакна. Пенькачасальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыско́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перыскопа, прызначаны для яго. Перыскопны цэх завода. Перыскопнае люстра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

процімі́нны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з мінамі, які засцерагае ад мін. Процімінная артылерыя. Процімінная сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціпаве́траны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з варожай авіяцыяй і для абароны ад яе. Проціпаветраная ахова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціта́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з танкамі, для абароны ад танкаў. Процітанкавы роў. Процітанкавая граната.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпы́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыпынку, прызначаны для прыпынення, прыпынку. Прыпыначны пункт. Прыпыначны механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развазны́, ‑ая, ‑ое.

1. Прызначаны для развозу, развозкі.

2. Такі, які развозіцца. Развазная бульба. Развазны тавар.