нівелі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.
1. Знішчыцца (знішчацца), згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці. Пад.. уплывам [літаратурнай мовы] згладжваюцца, нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці. «Полымя».
2. толькі незак. Зал. да нівеліраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падрумя́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрумяніць.
2. у знач. прым. Які падпёкся, стаў румяным. Неўзабаве гаспадыня ўвайшла з боханам свежага падрумяненага хлеба. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да паказацца.
2. Зал. да паказваць.
•••
На вочы не паказвацца — тое, што і на вочы не пападацца (гл. пападацца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадзёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прадзерці.
2. у знач. прым. З дзіркай, дзіркамі. Мужык стаяў ля .. [коніка], камячыў у руках брудную прадзёртую магерку. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праду́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прадумаць (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Над якім многа думалі; абдуманы. Прадуманая сістэма выхавання. Прадуманы адказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разваліць.
2. у знач. прым. Які разваліўся; разламаны, паламаны. [Максім Астапавіч] абышоў навокал хату — усё было старое, трухлявае, разваленае. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскаркава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскаркаваць.
2. у знач. прым. З якога вынялі корак; раскупораны. На падлозе стаяла раскаркаваная бутэлька дарагога каньяку. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раску́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскуць.
2. перан.; у знач. прым. Вызвалены; вольны, не абмежаваны. Грыміць, шуміць, як ураган, Зямлі раскутай сіла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распяча́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распячатаць.
2. у знач. прым. Адкрыты, расклеены (пра пісьмо, пакет). Аляксей дастае з кішэні шыняля распячатаны канверт. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыфмава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рыфмаваць.
2. у знач. прым. Такі, у якім ёсць рыфма, з рыфмамі, у якім рыфмуюцца радкі. Рыфмаваная песня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)