го́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад галіць.
2. у знач. прым. Са збрытымі валасамі. У кудлатага папа і ў голенага ксяндза адна праўда. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завы́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад завысіць.
2. у знач. прым. Які перавышае звычайныя нормы, аб’ём чаго‑н. і пад. Завышаныя цэны. Завышаныя патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зада́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад задаць (у 1–3 знач.).
2. у знач. прым. Загадзя вызначаны, зараней устаноўлены. Самалёт лёг на зададзены курс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад задзерці.
2. у знач. прым. Падняты ўгору. Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закі́даны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закідаць.
2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, недагледжаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
занепако́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занепакоіць.
2. у знач. прым. Устрывожаны, неспакойны. [Жэня] раз-пораз уставала і кідала занепакоеныя позіркі на дзверы аўдыторыі. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зані́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занізіць.
2. у знач. прым. Ніжэйшы за рэальныя паказчыкі чаго‑н., аб’ёму чаго‑н. Заніжаныя патрабаванне Заніжаная норма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзі́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад здзівіць.
2. у знач. прым. Які выражае здзіўленне. Здзіўленымі вачамі [Клава] глядзела на .. [Валодзю] з пасцелі, калі ён увайшоў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ігра́цца, ‑аецца; незак.
1. Зал. да іграць (у 1–3 знач.).
2. безас. Разм. Пра наяўнасць жадання, настрою іграць (пра артыстаў і інш.). Артысту не ігралася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хаваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выхаваць.
2. у знач. прым. Які ўмее добра паводзіць сябе, ветлівы. [Дзеці] рабілі ўражанне выхаваных і дысцыплінаваных хлопчыкаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)