Патрэ́бка ’ямка для захавання бульбы’ (Сцяшк. Сл.), ’надбудова з паветкай над пограбам’ (Юрч.). Да пограб (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахва́тны ’зручны для карыстання, лёгкі, спрытны’ (ТСБМ; хойн., Мат. Гом.; Ян.). Да па‑ і хвата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаця́нка ’збудаванне з лазы для захоўвання сена’ (віл., Сл. ПЗБ). Са словазлучэння плацяная (будыніна) < плот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысе́дак ’застаронак для снапоў, мякіны’ (калінк., Нар. сл.). Няясна; магчыма, з *пры‑асе́так, гл. асе́ць, прыасётак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́льжына (pulżyno) ’лапатка для ачысткі плуга’ (Тарн.). Няясна; відаць, да плуг з перастаноўкай і суфіксам ‑ьш‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скро́міць, скрэ́міць ‘зрэзаць верх хвоі’ (ТС). Да кром1 ‘хвоя са спілаванай вяршыняй для борцей’(гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыска́ ‘лён, падняты і звязаны для вылежвання’ (Мат. Маг. 2). Фанетычны варыянт слова траска́2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бессяме́йны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сям’і. Гаспадарку [Паўла Рудзіна] ў вёсцы вёў яго бессямейны брат. Галавач. // Які праходзіць у адзіноце, без сям’і. Бессямейнае жыццё. / у знач. наз. бессяме́йны, ‑ага, м. Інтэрнат для бессямейных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гальвані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Выкліканы з дапамогай хімічных рэакцый (пра электрычны ток). Гальванічны ток. // Прызначаны для атрымання электрычнага току шляхам хімічных рэакцый. Гальванічны элемент.

2. Які мае адносіны да гальванізацыі. Гальванічныя працэдуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаві́цель, ‑ю, м.

1. Спец. Рэчыва, з дапамогай якога выклікаецца рэакцыя аднаўлення — выдзяленне кіслароду з саставу складаных рэчываў. Вадарод з яўляецца моцным аднавіцелем хімічных злучэнняў.

2. Сродак для аднаўлення ранейшага колеру валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)