Тэ́йка ‘сяброўка’ (калінк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Гл. тайка ‘тс’, магчыма, з экспрэсіўнай заменай а > э пад націскам. Калі прыняць ідэю т. зв. дзіцячых слоў, то можна параўнаць з балг. те́йка ‘цётка’ (ВЕР, 7, 899; з те́та ‘цёця’), н.-луж. дыял. tejka ‘бабуля’ (Шустар-Шэўц, 1502; параўн. в.-луж. ćeta ‘цётка’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казя́рка ’стары падраны кажушок’ (лаг., КЭС). Утварэнне па тыпу кажарка ад козі ’казіны’, магчыма, для адмоўнай характарыстыкі рэаліі. Пераноснае ўжыванне заонімаў (тыпу воўк, вуж, сабака і інш.) для адмоўнай характарыстыкі розных з’яў, рэалій і інш. шырока вядома. Параўн., у Грынчэнкі, 2, 265: «Козиний кожух, а вербові дрова, то й смерть готова».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адві́снуць, ‑не; пр. адвіс, ‑ла; зак.
Адцягнуцца, апусціцца ўніз; звіснуць. У Стафанковіча адвісла губа, і ён ледзьве выгаварыў: — То ратуйце хлопца, лячыце яго! Чорны. Быў Аніс ужо слабы, шчокі адвіслі, а замест багатай некалі барады тырчаў рэдкі і белы пушок. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкасну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся, то чалавекам стаў бы. Чарнышэвіч. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прыказка.
•••
Адкасніся ад маёй галавы — перастань дакучаць, адчапіся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
Азімая пшаніца ў адрозненне ад яравой (яркі). — Зайдзіце ў любую хату калгасніка.. і вы на стале ўбачыце калі не пірог, то бліны або аладкі з пытляванай пшанічнай мукі, хоць летась наша азімка не ўрадзіла. Вішнеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ладу, прысл.
1. З маладых гадоў, з маладосці. — Змоладу трэба ў работу ўцягвацца, — стаяў на сваім Марцін, — бо як вырастуць гультаямі, то дзякуй не скажуць табе за гэта. Колас.
2. У маладыя гады, у маладосці. — Змоладу мы ўсе .. разумныя. Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Падаючая зорка. Недзе далёка ўперадзе прамільгнула знічка, праз некаторы час упала другая. Васілёнак. У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То знічка згасне залатая. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарысо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарысоўваць — зарысаваць.
2. Р мн. ‑совак. Малюнак з натуры; замалёўка, эскіз. Гэта была вельмі недакладная зарысоўка, і калі добра і доўга прыглядацца да яе, то тады рысунак праступаў выразней. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гарадзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм.
1. Выдзеліцца агароджай з чаго‑н., адгарадзіцца. [Сымон:] — Думаю, выгараджуся ад гіцля, а то ён [Халуста] і глыбей палезе, дык ён бачыш што! Кажа, што яго зямлю заняў. Чарнышэвіч.
2. перан. Ухіліцца ад адказнасці за недазволеныя ўчынкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брадзя́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзязе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Тое, што і валацуга, бадзяга 2. [Алесь:] — А то ты [Мікалай] сам брадзягаю жывеш, а пра іншых клапоцішся... Чорны. [Даніла:] — Марынка, чула ты брадзягу? Ой, абармот жа, абармот! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)