сро́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.

Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.

2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.

Сродкі вытворчасці.

Сродкі сувязі.

3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.

Мова — важнейшы с. зносін.

4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.

Сродкі ад крывянога ціску.

С. ад кашлю.

5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.

Абаротныя сродкі.

Чалавек са сродкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. Спецыяльна абсталяваны ўчастак зямлі (ці асобае месца ў памяшканні), адведзены для якіх-н. мэт.

Спартыўная п.

Дзіцячая п. (для дзіцячых гульняў). Будаўнічая п. (месца, дзе робіцца пабудова чаго-н.). Пасадачная п.

2. Роўная вольная прастора ў збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі.

Лесвічная п.

3. У вагонах: месца каля ўваходу і выхаду.

Задняя п. трамвая.

4. Тое, што і платформа (у 3 знач.).

|| прым. пляцо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадме́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява; рэч.

Адушаўлёны п.

Прадметы хатняга ўжытку.

2. чаго. Тое, на што накіравана думка, што складае яе змест або на што накіравана якое-н. дзеянне.

П. гаворкі.

П. даследавання.

3. Асобнае кола ведаў, якое ўтварае пэўную школьную дысцыпліну.

Добрыя адзнакі па ўсіх прадметах.

Прафілюючыя прадметы ў вышэйшай навучальнай установе.

|| прым. прадме́тны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

П. паказальнік (у кнігах). Прадметная агітацыя (наглядная).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́ца, -ы, ж.

1. Чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне пры дапамозе прылад вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, неабходных для жыцця людзей.

Фізічная п.

Разумовая п.

Людзі працы (працоўныя; высок.). Падзел працы.

Прылады працы.

2. Работа, занятак.

Цяжкая сялянская п.

Аплаціць за працу.

3. мн. -ы, прац. Вынік разумовай дзейнасці, твор.

Навуковая п.

Спіс друкаваных прац.

4. Тое, што і работа (у 3 знач.).

Хадзіць на працу.

|| прым. працо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Працоўная кніжка (дакумент аб працоўным стажы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

П. людзей на сход.

2. што. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад.; падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае.

П. рассыпаны гарох.

П. галлё ў кучы.

3. што. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго-н.

П. станкі.

4. што і чаго. Збіраць што-н. на працягу якога-н. часу.

Пазбіраем яшчэ з гадзіну грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак.

1. чаго і са злуч. «каб». Прасіць у катэгарычнай форме, будучы ўпэўненым у сваім праве на тое, каб гэта просьба была выканана.

П. дакладнасці.

П. чыіх-н. тлумачэнняў.

2. чаго ад каго-чаго. Чакаць праяўлення якіх-н. уласцівасцей, дзеянняў.

Чытач патрабуе ад пісьменніка праўдзівага адлюстравання жыцця.

3. каго-што. Мець патрэбу ў кім-, чым-н.

Яго здароўе патрабуе цёплага клімату.

Работа патрабуе кваліфікаванага кіраўніка.

|| наз. патрабава́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тры́зніць ‘гаварыць без памяці, галюцыніраваць’, ‘несці лухту’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв., Касп., Багд., Стан.), ‘гаварыць праз сон’ (Бяльк.), ‘бачыць што ў сне, у гарачцы’ (Ласт.), трызні́ць ‘гаварыць адно і тое ж’ (ТС, Растарг.), тры́зніці ‘хлусіць, гаварыць няпраўду’ (пруж., Сл. ПЗБ), ‘блюзніць, трызніць, гаварыць у непрытомнасці’ (паўн.-усх., ЛА, 3), тры́знік ‘лунацік’ (Мат. Маг.), тры́зненне ‘вярзенне, бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца ў бяспамяцтве’, ‘мары, думкі аб кім-, чым-небудзь’ (ТСБМ); трызня́ ‘лухта, абы-што’: як будзеш спаць да дня, насніцца трызня (чач., Бел. дыял. 2), тры́зня ‘шкода’ (Стан.). Параўн. укр. три́знувати ‘біцца, змагацца, банкетаваць пасля бітвы’, рус. смален., зах.-бранск. тры́знить ‘блюзніць; бяздумна гаварыць, плявузгаць’, польск. tryznić ‘дарэмна траціць час’, чэш. trýznit ‘мучыць, катаваць, раздзіраць’, славац. trýzniť ‘тс’. Няясна, у тым ліку ў адносінах да папярэдняга слова. На аснове польск. tryznić і чэш. мар. trýzniti ‘сыпаць, трусіць’ Страхаў (Palaeoslavica, 13, 2, 14–15) выводзіць дзеяслоў з *tryti, *truti (гл. церці), а таксама аналагічна да *trina (гл. трына) назоўнік *trizna, у семантыцы якога развілося значэнне ‘скруха, жалоба’. Спробу звязаць чэш. trýzniti ‘мучыць’ (< *tryti) з польск. trużyc ‘тс’ шляхам атаясамлівання з асновай *tryz‑ зрабіла Варбат (Этимология–1983, 41), у гэтым выпадку мяркуецца збліжэнне семантыкі слоў ‘блюзніць’ і ‘мучыць’, параўн. і рус. валаг. тры́жить ‘навязліва паўтараць адно і тое ж’. Пра паралелізм у структуры і семантыцы трызніць і трылузіць (гл.) з выдзяленнем элемента тры‑ — спецыяльна Цыхун, Зб. Супруну, 280; варыянты тры́зніць/дры́зніць (маг., ЛА, 3, 81), магчыма, пад уплывам дрыве́ць ‘блюзніць, гаварыць у непрытомнасці’, ‘гаварыць лухту’ (Нас., Касп., Дабр.; ашм., Стан., ЛА, 3) — няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэй займ. м. р. адз. л. Н. скл. ‘той’ (Нас., Шымк. Собр.; бялын., Янк. Мат., ПСл, Варл.; в.-дзв. Сл. ПЗБ, Бяльк., Мат. Гом.): тэй хозяин як жив, так и живе́ць (маг., Рам. 4); ‘замяняе назоўнік, ужыванне якога лічыцца непрыстойным’ (Нас.): тэй, што казали ‘чорт’ (Растарг.); займ. ж. р. адз. л. Р, Тв., М. скл. ‘той, тае’ (Нас., Некр. і Байк.): тэй каровы тут німа (Варл.). Форма тэй фіксуецца ў старабеларускай мове з канца XVI ст. (КГС), да прасл. *tъjь. Пра рэгіянальны рэфлекс э з ъ гл. у Карскага (Карскі 1, 154–157, 194, 235). Адносна фанетычнага развіцця выказваецца думка пра яго позні характар (там жа, 156) і сувязь з адпаведнымі з’явамі ў прыметнікавых формах, параўн. паўн.-ўсх. злэй, друге́й і інш. Параўн., аднак, факты, адзначаныя ў берасцяных граматах Залізняком (Сов. сл., X, 168), пра паралельнае існаванне рэфлексаў ‑ый, ‑эй і ‑ой на месцы *‑ъjь з некаторай перавагай заходняга рэфлекса ‑ый. Паралельнае ўжыванне формаў тэй, тып, ту͡ой у беларускіх гаворках канстатаваў Карскі (2–3, 194), як і ўзнікненне формаў ускосных склонаў ж. р. тэй па аналогіі з тае́й і формай м. р. тэй (там жа, 196). Марфалагічнае тлумачэнне для названай формы прапанаваў Ільінскі (Запіскі, 2, 280–281), гл. таксама Бузук, Sb. prací, 463; тое ж: Бел. мовазн. слав., 25–26. Меркаванне пра польскае запазычанне (Сабалеўскі, ЖМНП, 251, 137–143) не прымальнае з-за шырокага распаўсюджання названай формы на ўсходнеславянскай тэрыторыі. Сюды ж тэ́іць ‘тыя’ (гл.) тэ́етое’, тэ́й жэ ‘той жа’, тэй‑сей ‘хто-небудзь, хтосьці’ (Нас., Бяльк.), тей ‘той’ (Шымк. Собр.). Гл. той, тый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́басць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць грубага. Грубасць сукна. Грубасць паводзін.

2. Грубае слова, грубы ўчынак. Не гавары грубасцей. □ [Кірыл] падумаў і пра тое, што старой ён нарабіў шмат крыўднага за гэтыя дні, абражаў яе сваімі паводзінамі, грубасцю адказваў на яе радасць сустрэчы і цеплыню яе вачэй. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грук 1, ‑у, м.

Разм. Тое, што і грукат. Грук, гоман, цяжкае пыхценне — Другі падходзіць паравоз. Колас. Змоўкнуў грук навальніц У туманах трывожных начэй. Русак.

грук 2, выкл. у знач. вык.

Ужываецца ў значэнні дзеясловаў грукаць і грукнуць. Кавалі стук ды грук — выкавалі тры новыя булавы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)