грабяні́сты, ‑ая, ‑ае.

З высокім грэбенем (у 3 знач.). Грабяністы певень. // З мноствам грабянёў (у 4 знач.). Няроўная грабяністая ралля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белало́бы, ‑ая, ‑ае.

З белым ілбом; з белай плямай на лбе. Белалобаю .. [карову] празвалі за вялікую белую пляму на лбе. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выціна́нкі, ‑нанак; адз. выцінанка, ‑і, ДМ ‑наяцы, ж.

Ажурны малюнак, узор, выразаны з паперы. // Папяровыя фіранкі з выразанымі ўзорамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарнаста́й, ‑я, м.

Пуншы драпежны звярок сямейства куніцавых, зімой белы з чорным кончыкам хваста. // Футра гэтага звярка. Шапка з гарнастая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспо́дні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да госпада. З крыжам гасподнім Людзей прадавалі, З крыжам дзіцё На сабаку мянялі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глазе́т, ‑у, М ‑зеце, м.

Сорт парчы з каляровай шаўковай асновай і з вытканымі на ёй залатымі або сярэбранымі ўзорамі.

[Ад фр. glacé — глянцаваны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глінабі́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з моцна ўтрамбаванай гліны, звычайна перамешанай з дробна насечанай саломай або галлём. Глінабітныя сцены. Глінабітная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго.

Лавіць вудай, спінінгам (рыбу). З вузкага, адсечанага з кармы чаўна два хлапчукі будзілі [рыбу]. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мерзлы, ‑ая, ‑ае.

Які загінуў ад марозу, вымерз. Стаяла.. [ігруша] голая, счарнелая, з вузлаватымі сукамі, з вымерзлым сям-там галінкамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́піска, ‑і, ДМ ‑цы, Р мн. ‑сак; ж.

Вытрымка з афіцыйнага дакумента. Метрычная выпіска. // Выпісаная вытрымка з чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)