бяспа́мяцтва, ‑а, н.

1. Страта свядомасці; непрытомнасць. Пад вечар у .. [Зынгі] з’явілася гарачка. Ноччу ён упаў у бяспамяцтва. Чорны.

2. Тое, што і бяспамятнасць. [Сабастыяну] хочацца трошкі пакпіць з жонкі, з яе гэтага бяспамяцтва. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́ссе, ‑я, н., зб.

1. Шэрсць, волас жывёлы. Хлапчанё сядзела на мураўцы каля прызбы сваёй хаты і старанна разблытвала доўгае конскае валоссе. Кулакоўскі.

2. Разм. Валасы. На няголеным твары.. [Піліпоўскага] выбівалася рыжаватае валоссе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жытло́, ‑а, н.

Абл. Жыллё. [Няваду] здзівіла цішыня ў мястэчку, зноў як бы ўсе пакінулі сваё жытло. Чорны. У хаце пахла аўчынамі, шкуркамі, свежым хлебам і ўсім тым, чым пахне звычайнае чалавечае жытло. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Разм. Будуючы, расшырыць па плошчы. — Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца.. Але праз два гады прыбудавалі адзін цэх, і быў план разбудаваць нанава ўсю фабрыку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расклява́ць, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; зак., што.

1. Клюючы, з’есці, расцягнуць. Куры расклявалі корм.

2. Клюючы, пашкодзіць што‑н. або пашырыць пашкоджанне ў чым‑н. Груганнё паспела ўжо раскляваць рану аж да шыі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмуро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмуроўваць — падмураваць.

2. Тое, што і падмурак (у 1 знач.). Не было яшчэ падмуроўкі, і сцены стаялі на тоўстых, кароткіх палях. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненаўмы́сны, ‑ая, ‑ае.

Які зроблены або адбываецца без намеру; загадзя не абдуманы; выпадковы. Ненаўмысны ўчынак. □ Ніхто .. [Балеслава] тут больш не бачыў, толькі Зося — раз, у тую ўтрапёную хвіліну свайго ненаўмыснага .. спаткання з ім. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерашу́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан нерашучага; адсутнасць рашучасці. Мішурын пастаяў у нерашучасці і пасля пачаў паволі збірацца ў дарогу. Чорны. [Мучаідзе] праявіў нерашучасць толькі таму, што не быў у дастатковай меры смелым. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабо́льшванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабольшваць — перабольшыць.

2. Тое, што і перабольшанне (у 2 знач.). Пра Тоню Базылькевіча прывыклі гаварыць, што ён можа варочаць горы. Вядома, гэта было перабольшванне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парадзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Падаць (падаваць) у парадыйным выглядзе. Парадзіраваць літаратурны твор. □ Не цяжка заўважыць, як старанна К. Чорны апрацоўваў слова ў сваіх фельетонах, парадзіруючы мову персанажаў. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)