узбудара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў стан непакою, трывогі; заставіць рухацца, дзейнічаць; устрывожыць. Стральба ўзбударажыла вёску. Узбударажыць асіны рой. □ Вестка аб тым, што да крымскага берага падыходзяць судны, узбударажыла ўвесь шпіталь. С. Александровіч. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. Броўка. Навошта ж тады ўзбударажылі Ганну, навошта ўзбаламуцілі спакойнае жыццё яе, разверадзілі душэўную рану? Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зацяжны або такі, які перыядычна ўзнаўляецца (пра хваробу). Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль. Машара. // Які хварэе на такую хваробу. Хранічны хворы.

2. перан. Працяглы, няспынны, пастаянны. Характэрнай рысай перыяду агульнага крызісу капіталізму з’яўляецца хранічная недагрузка вытворчых магутнасцей. «Звязда». Пісьменніка [Ф. Багушэвіча] хвалюе стан сельскай гаспадаркі, слабае развіццё прамысловасці і промыслаў, хранічны застой у развіцці эканомікі краіны. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвердзь, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан цвёрдага (у 2 знач.); цвёрдая маса, паверхня. Давёўшы.. [запаску] да пэўнай цвердзі, узяліся здымаць спушчанае кола. Кулакоўскі. Як у ім [снягу] добра, як у пуху, няма ніякай цвердзі. Лобан. // Уст. Зямля. Калі.. [Андрэй] жывы і вам здарыцца сустрэць яго, перадайце яму: калі б нават раскалоліся цвердзі зямныя і валілі зямлю прорвы нябесныя, Рынальда Марчэла не здрадзіць дружбе. Краўчанка. // Купал неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экалогіі. Экалагічны баланс прыроды. Экалагічныя ўмовы. □ Ад станоўчага вырашэння экалагічных праблем у значнай ступені залежаць дабрабыт цяперашняга і будучага пакаленняў, існаванне самой цывілізацыі. «Звязда». // Звязаны з умовамі навакольнага асяроддзя, якія ўздзейнічаюць на арганізм. Экалагічныя фактары. Экалагічная прыстасаванасць віду.

•••

Экалагічны крызіс — крытычны стан навакольнага асяроддзя, які пагражае існаванню людзей, выкліканы безгаспадарчым выкарыстаннем вады, паветра, глебы, расліннага і жывёльнага свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экста́з, ‑у, м.

Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця; непрытомна-раз’юшаны стан. Буйства пажару знаходзіла жывое водгулле ў Цімохавай душы, пазнаваўшай цяпер вышэйшы экстаз радасці з поваду разбурэння.. гнязда яго адвечных класавых ворагаў. Колас. Алеся стаяла ў царкоўным хоры ў нейкім містычным экстазе і спявала велічныя харалы. Рамановіч. Голас дразда-белабровіка паступова ўзвышаўся.., а потым і наогул белабровік зайшоўся спевам найвышэйшага радаснага экстазу. Кірэенка.

[Грэч. ékstasīs — раз’юшанасць, захапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абабе́ганы

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абабе́ганы абабе́ганая абабе́ганае абабе́ганыя
Р. абабе́ганага абабе́ганай
абабе́ганае
абабе́ганага абабе́ганых
Д. абабе́ганаму абабе́ганай абабе́ганаму абабе́ганым
В. абабе́ганы (неадуш.)
абабе́ганага (адуш.)
абабе́ганую абабе́ганае абабе́ганыя (неадуш.)
абабе́ганых (адуш.)
Т. абабе́ганым абабе́ганай
абабе́ганаю
абабе́ганым абабе́ганымі
М. абабе́ганым абабе́ганай абабе́ганым абабе́ганых

Кароткая форма: абабе́гана.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абагатво́раны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абагатво́раны абагатво́раная абагатво́ранае абагатво́раныя
Р. абагатво́ранага абагатво́ранай
абагатво́ранае
абагатво́ранага абагатво́раных
Д. абагатво́ранаму абагатво́ранай абагатво́ранаму абагатво́раным
В. абагатво́раны (неадуш.)
абагатво́ранага (адуш.)
абагатво́раную абагатво́ранае абагатво́раныя (неадуш.)
абагатво́раных (адуш.)
Т. абагатво́раным абагатво́ранай
абагатво́ранаю
абагатво́раным абагатво́ранымі
М. абагатво́раным абагатво́ранай абагатво́раным абагатво́раных

Кароткая форма: абагатво́рана.

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абагаўлё́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абагаўлё́ны абагаўлё́ная абагаўлё́нае абагаўлё́ныя
Р. абагаўлё́нага абагаўлё́най
абагаўлё́нае
абагаўлё́нага абагаўлё́ных
Д. абагаўлё́наму абагаўлё́най абагаўлё́наму абагаўлё́ным
В. абагаўлё́ны (неадуш.)
абагаўлё́нага (адуш.)
абагаўлё́ную абагаўлё́нае абагаўлё́ныя (неадуш.)
абагаўлё́ных (адуш.)
Т. абагаўлё́ным абагаўлё́най
абагаўлё́наю
абагаўлё́ным абагаўлё́нымі
М. абагаўлё́ным абагаўлё́най абагаўлё́ным абагаўлё́ных

Кароткая форма: абагаўлё́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абага́чаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абага́чаны абага́чаная абага́чанае абага́чаныя
Р. абага́чанага абага́чанай
абага́чанае
абага́чанага абага́чаных
Д. абага́чанаму абага́чанай абага́чанаму абага́чаным
В. абага́чаны (неадуш.)
абага́чанага (адуш.)
абага́чаную абага́чанае абага́чаныя (неадуш.)
абага́чаных (адуш.)
Т. абага́чаным абага́чанай
абага́чанаю
абага́чаным абага́чанымі
М. абага́чаным абага́чанай абага́чаным абага́чаных

Кароткая форма: абага́чана.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абадзьму́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абадзьму́ты абадзьму́тая абадзьму́тае абадзьму́тыя
Р. абадзьму́тага абадзьму́тай
абадзьму́тае
абадзьму́тага абадзьму́тых
Д. абадзьму́таму абадзьму́тай абадзьму́таму абадзьму́тым
В. абадзьму́ты (неадуш.)
абадзьму́тага (адуш.)
абадзьму́тую абадзьму́тае абадзьму́тыя (неадуш.)
абадзьму́тых (адуш.)
Т. абадзьму́тым абадзьму́тай
абадзьму́таю
абадзьму́тым абадзьму́тымі
М. абадзьму́тым абадзьму́тай абадзьму́тым абадзьму́тых

Кароткая форма: абадзьму́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)