Багародзічнік ’расліна Polygonum bistorta L., драсён змяіны’ (Кіс.). Параўн. рус. богоро́дичник, богоро́дка ’тс’, ст.-чэш. Svaté Maří košile, славац. Panny Marie zelina ’Polygonum’ (Махэк, Jména rostl., 87). Па народнай легендзе, чырвоны колер кветкі расліны — гэта кроў багародзіцы (Махэк, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэтр ’настаўнік’, ’майстар у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ), ’мастак, зух’, мэтроўка ’мастачка, майстрыха’, мэтроўскі ’зроблены па-майстэрску’ (Нас.). Праз польск. metr з франц. maitre, якое з лац. magister ’настаўнік’ (Варш. сл., 2, 930). Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́бердкі ’набіліцы’ (Бяльк.). Ад бёрда (г. зн. рамка, у якую ўстаўляецца бёрда), відаць, па мадэлі на́білкі з «праясненнем» унутранай формы, параўн. балг. дыял. набр́далки, набръ́делки ’тс’, а таксама чэрв. на́беркі (Сл. ПЗБ) з выпадзеннем д і магчымай ад’ідэацыяй да браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Найпагатові ’больш за ўсё, асабліва’ (Яруш.). Прэфікс найвышэйшай ступені параўнання пай‑ з прыслоўем па́гатаві (пбготови) ’больш за ўсё, тым больш’: Коли тобЬ, такъ мнѣ поготови треба (Нас.); апошняе — з па (ужываецца для ўзмацнення вышэйшай ступені параўнання) і гатовы (гл.) у кампаратыве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палясо́ўшчык ’вартаўнік лесу, ляснік’ (Яруш., Мядзв., Інстр. II, Дасл. па літ. і мове, Гродз. пед., 1967, 41). Рус. паўдн., усх. полесовщи́к ’тс’. Ад *палясоўны (< лес) з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75). Не выключана, што гэта і запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паніхі́да ’царкоўная служба па нябожчыку’ (ТСБМ), дыял. панафі́да, панахі́на, панахві́да. Рус. панихи́да, дыял. панахи́да, панафи́да, укр. панахи́да, ст.-рус., ц.-слав. панахида, ст.-рус. яшчэ панафида, понахида. Запазычанне з сяр.-грэч. παννυχίδα ад παννυχίς ’усяночная’ (Фасмер, 3, 197 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́нне, пастаньня, пыстаньня ’падол, прыпол з грубай тканіны’ (Юрч., Бяльк., Мат. Маг.). Рус. постань ’тс’, постаньне ’тс’. Да стан (гл.). Прыстаўка па- мае значэнне ’пасля, ніжэй’ > ’ніжэй стана’, а стан — ’верхняя частка спадніцы’. Параўн. пастаноўка ’падстаўка ў падоле’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашуґа́ць ’пакалыхаць’ (в.-дзв., Шатал.), пашу́гаць ’пакалыхаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да па- (< прасл. /?о-) і шугацьлюляць, калыхаць’ (ваўк., шчуч.), ганц. шугацца ’гушкацца’, маст. шугалка ’арэлі’ (Сл. ПЗБ), якія можна генетычна суаднесці з літ. šukuoti ’часаць’ (слабіць рух туды і назад’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўка́шак ’негустая каша’ (КЭС, лаг.). Першая частка слова паў⇉у выніку народнай этымалогіі за па- ў рэгіяналізме + пакашак (< прасл. *pa‑kaš‑ъkъ, дэмінутыўны суфікс якога мае значэнне ’другасны, не стопрацэнтны, падобны’ (Борысь, Prefiks., 53–54). Аналагічна ўтворана пасітак ’рэдкае сіта’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́снуцца ’з шумам упасці’, ’ударыцца’ (ТСБМ; Жд. 1; Сцяшк. МГ), пля́снуць ’ляснуць’ (Жд. 2), ’ударыць з пляскам’, ’стукнуць далонню аб далонь або па чым-небудзь’, ’кінуць што-небудзь з шумам, пляскам’ (ТСБМ). Перфектная форма (пляс(к)нуць, ‑цца) ад пля́скаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)