Брага́ць ’прасіць’ («Будзем госпада бога брага́ць», Маш.). Машынскі (Pierw., 85) дапускае магчымасць запазычання з польск. błagać і з’яўленне ‑р‑ (замест ‑л‑) пад уплывам слова прасі́ць. Незалежна ад пытання пра запазычанне лепш тут бачыць уплыў іншай формы дзеяслова прасі́ць — *праха́ць (параўн. укр. проха́ти ’прасіць’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975 < 7), 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаме́н ’бязмен’ (Бяльк.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё тут адбылася кантамінацыя лексемы бязме́н ’бязмен’ (гл.) з нейкім іншым словам: з якім, сказаць цяжка (магчыма, можна думаць пра абме́н ці штосьці падобнае). Ва ўсякім выпадку па адзінкавай назве нельга меркаваць аб яе этымалогіі, пакуль не знойдзецца новы параўнальны матэрыял.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гандля́ ’гання’ (Жд. 2.). Дыялектная форма звычайнага гання́ (а гэта — утварэнне ад гнаць, ганя́ць). Тут адбыліся складаныя фанетычныя працэсы, субстытуцыя, дысіміляцыя. Развіццё формы слова можна ўявіць сабе па паасобных элементах так: гання́ — *ганнʼйя — *ганнʼля́ (субстытуцыяй й — лʼ) — гандля (дысіміляцыя ‑нн‑ > ‑нд‑ або, што верагодней, устаўное ‑д‑ паміж нʼ — лʼ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жмур ’бурбалка’ (КСТ). Укр. жму́ри мн. л. ’зыб, бурбалкі’. Даль фіксуе жмуркі ’вочы’, паколькі вочы могуць вызначацца рознымі назвамі круглых выпуклых прадметаў (вульг. шары, банькі; глаза < круглыя каменьчыкі), магчыма, і тут зварот: жмуры ’вочы’ (якія жмурацца) > ’бурбалкі’. Іншы ход: жмурыць > ’моршчыць’ — ’зыб’. Абодва тлумачэнні патрабуюць выяснення прамежкавых ступеней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́зны ’вельмі малы’ (астр., Сл. ПЗБ). Зах.-укр. мале́зний ’малы, дробязны’. Да малы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑езн‑ (‑эзн‑) са значэннем высокай меры якасці (Бел. гр.₂, 1, 310). Бел.-зах.-укр. ізалекса. Дадатак да суфікса ‑н‑ (тут ‑ез‑) у бел. гаворках мяняецца, параўск. малесы, малёхтанечкі і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падчыні́ць ’падсыпаць мукі ў цеста перад замесам’ (Вешт.), падчыняць ’падсяваць; адсяваць пры дапамозе рэшата дробную Мякіну ад зерня’ (Шатал.). Гл. чыніць. Дзеяслоў вельмі шырокага семантычнага аб’ёму; што датычыць прыведзеных тут значэнняў, параўн. рус. расчинять ’замешваць цеста, ставіць, тварыць’, серб.-харв. чинити ’прасейваць зерне’, славен. činiti ’прасейваць (цераз сіта)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бац 1, выкл.
Разм.
1. Ужываецца для перадачы рэзкага адрывістага гуку. Тут адзін з рыбакоў размахнуўся і — бац! — абухом па лёдзе. Ігнаценка.
2. у знач. вык. Ужываецца для перадачы раптоўнасці, нечаканасці дзеяння. [Клест:] — І пацяклі на рахунак тысячы. А я тут бац, памесячнае авансаванне ўвёў, па тры рублі на працадзень. Шашкоў. [Зося:] — Толькі, ведаеш, мы скончылі абедаць і яшчэ я не паспела вылезці з-за стала, як бац — хто ж ты думаеш? — Васіль у хату. Гартны.
бац 2, баца, м.
Абл. Пацук. Збудаваў я палац, Многа фабрык, мастоў. Сам жа голы, як бац, — Пары дзве рызманоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
джа́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.
1. Раніць, упівацца джалам (у 1, 2 знач.). На кожным кроку джаляць камары. В. Вольскі. // Калоць, раніць (пра што‑н. вострае, калючае). Ды тут басанож у спякоту Не пройдзе хлапчук каля плоту: Гадзюкамі джаляць Абрыўкі калючага дроту. Маляўка.
2. перан. Шкодзіць злосна, спадцішка. Тут толькі ўявіў сабе [Міхась], што перад ім паўзучы гад, што смяротна джаліць з укрыцця пад маскай аднадумца. Машара. // Глыбока хваляваць, трывожыць (пра пачуцці). Горкая самотнасць джаліла мяне, і такое ж горкае шкадаванне напаўняла маё сэрца. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мёд, мёду, М мёдзе, м.
1. Салодкае сіропападобнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з нектару кветак. Ліпавы мёд. □ Але як весела і міла Тут пчолка ў вуллях гаманіла! І як прыемна пахла мёдам! Колас. Ануфрэіха прыносіць мне вялікую міску з мёдам. Бядуля. // Пра саладкаватую духмянасць кветак, травы і г. д. Па пояс тут вырасце грэчка І мёдам запахнуць палі. Панчанка.
2. Напітак, прыгатаваны з гэтага рэчыва. Мёд, віно ў жбанах б’е пенай, Як бы мора тое. Купала. І я на тым вяселлі быў, мёд, віно піў. Якімовіч.
•••
Падзевы мёд — мёд, які вырабляецца пчоламі з падзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператраві́ць 1, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Спец. Сапсаваць празмернай колькасцю едкага рэчыва пры траўленні. Ператравіць клішэ.
ператраві́ць 2, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Стравіць, патравіць усё, многае. — Дык тут жа адны гусі перапалілі ўсё, ператравілі, — ледзь не закрычала ад абурэння Палікарпаўна, — што ж там парасце на пустэчы гэтакай. Кулакоўскі.
ператраві́ць 3, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Засвоіць ежу ў працэсе стрававання. Мёд разагрэлі ў печы і яго елі разам з вашчынаю і пчалою, калі яна траплялася тут, выходзячы з правіла, што салдацкі жывот ператравіць шрубу, гайку і ружэйнае сала. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)