Няўра́тны (неўратны) ’несумленны, бессаромны’ (ТС). Няясна, магчыма, да рата ’умоўная сума, плата; чарговая павіннасць’ (гл.); можа быць супастаўлена з розворатны ’бязладны’ (ТС), што, відаць, ад ц.-слав. розвратити ’разбэсціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калу́ша ’чаромха’ (Сцяшк. Сл.). Мясцовая трансфармацыя больш шырока вядомага калакалуша. Хаця, магчыма, неабходна меркаваць пра непасрэднае ўтварэнне суфіксам ‑ух‑а ад кал ’гразь, балота’? Гл. усю праблематыку пад калакалуша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атразьні́ ’гатунак ботаў’ (Касп., ЭШ). Няясна. Націск не дае магчымасці параўнаць з рус. дыял. отрадный ’парадны’; магчыма, ад кораня *rez‑ (адразаць), але няма ні фармальнага, ні семантычнага падмацавання гэтаму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барчак ’расліна боцікі, Aconitum L. stoerkianum’ (Кіс.), ’Aconitum napellus’ (Крывіч, IV, 1923). Не вельмі яснае слова. Параўн. іншую назву гэтай расліны — барэц. Магчыма, барчак вытворнае ад барэц (суф. ‑ʼак)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маджэ́га, маджэ́ка ’суп, запраўлены льняной макухай’ (петрык., добр., Мат. Гом.), ’вінегрэт’ (петрык., жытк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з балтыйскімі дзеясловамі: літ. máigyti ’мяць, ціснуць, сціскаць’, лат. maidzīt ’мяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мулёўка ’дупло’ (петрык., Шатал.). Няясна. Магчыма, роднасным да яе будзе польск. muleszka ’ракавінка слімака, выкінутая на бераг мора’, якое Варш. сл. (2, 1067) адносіць да muł ’мул, твань, іл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кра́ўпіца ’чальгак вербалісты, Lythrurn salicaria L.’ (Кіс.). Верагодны балтызм, аб чым у першую чаргу сведчыць дыфтонг у корані. Магчыма, да літ. kraupus ’няроўны, шурпаты’ і інш. (гл. Фрэнкель, 290).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абайні́чы ’непаседлівае дзіця’ (Інстр. III). Магчыма, да бой (як рус. разбойничий). Што датычыць мадэлі словаўтварэння назоўнікаў, параўн. ляснічы, паляўнічы і г. д. Параўн. таксама рус. калін. бойный ’жывы, лоўкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абі́ч ’частка цэпа, якой б’юць па калоссі’ (Кап.), абічышча ’цапільна’ (ДАБМ), абічоўка (Мат. дыял. канф.), абіч < *o‑bit‑jь. Магчыма, а‑ — пратэтычнае, а не прэфіксальнае, тады адэкватна біч ’бізун’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Андзе́я ’нудная прамова’ (Мядзв.), укр. андія ’лухта’ (Лысенка, СПГ), рус. дыял. андеи ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.). Магчыма, перакручанае ідэя (паводле Мядзв.): устаўны ‑н‑ перааформлены ін‑ у ан‑ (параўн. андрына, анцірэс).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)