указа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для ўказання на што‑н. або чаго‑н. Да [горада] былі скіраваны ўсе ўказальныя знакі франтавых дарог. Грамовіч.

2. У граматыцы — які выражае ўказанне на прадмет. Указальны займеннік. Указальная часціца.

•••

Указальны палец — другі палец на руцэ паміж вялікім і сярэднім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укарані́ць, ‑раню, ‑рэніш, ‑раніць; зак., што.

1. Пасадзіўшы, даць прарасці, умацавацца каранямі ў глебе. Укараніць атожылкі.

2. перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго‑н. у практыцы; заставіць што‑н. увайсці ў быт, свядомасць і пад. Укараніць гаспадарчы разлік. □ Прапанову наладчыка ўхвалілі і ўкаранілі ў вытворчасць. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.

Спец. Выкрасці дзяўчыну з мэтай заключэння шлюбу. Было ясна — без шлюбу ў царкве Андрэй не згодзен аддаць Насці, і далейшая спрэчка ні да чаго не прывядзе. Разбіраючы гэту перашкоду, Кузьма сказаў Насці: — Застаецца адно: умыкнуць цябе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаўнава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што на што і з інф.

Даць паўнамоцтвы на правядзенне чаго‑н., даверыць зрабіць што‑н. ад чыйго‑н. імя. Упаўнаважыць пасла на вядзенне перагавораў. Упаўнаважыць касіра атрымаць грошы па даверанасці. □ — Сход нас і ўпаўнаважыў, — уставіў Вітушка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усла́ць, усцялю, усцелеш, усцеле; зак., што.

Пакрыць усю паверхню чым‑н. Дробныя ігліцы яловых лапак высахлі і асыпаліся, услаўшы дно салашоў тоўстым пухкім пластом. Колас. // Заняць сабою ўсю прастору, паверхню чаго‑н. Не пужайся, што здрадныя хмары Неба ўслалі з канца да канца. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Натыкаць вялікую колькасць чаго‑н. у што‑н. Утыкаць падушачку іголкамі.

утыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уткнуць, уваткнуць.

утыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уты́каць.

утыка́ць 3, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уткаць, уваткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цадзі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Кавалак палатна або іншае прыстасаванне для працэджвання чаго‑н. (пераважна малака). [Ганна] ўжо вылівала апошняе малако на цадзілку. Чорны. І я згадваю, што маці заўсёды, падаіўшы карову, вешала цадзілку і даёнку на плот, каб яны сохлі... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. чараваць (у 1 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. чараваць (у 2 знач.). // Чароўная сіла чаго‑н.; зачараванне, замілаванне. Павольна цюкала сэрца, як бы адбіваючы подых сусвету, прыгожага да чаравання, вялікага да дзіва і магутнага да недасяжнасці... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шука́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выказвае пошук каго‑, чаго‑н. Шукальныя рухі.

2. Які імкнецца здабыць чыю‑н. прыхільнасць, спагаду. Аўгінька сціху, не падымаючы рукі, паціснула яго за кончыкі пальцаў і, зазірнуўшы ў вочы яму сваім асабліва блізкім, шукальным поглядам, прашаптала: — Пойдзем, Віця... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксперты́за, ‑ы, ж.

1. Вывучэнне, даследаванне чаго‑н. з мэтай даць яму правільную ацэнку, зрабіць правільнае заключэнне і пад. На наступны дзень хімічная экспертыза Этнаграфічнага музея ўстанавіла, што зубы сапраўды пакрыты лускавінкамі золата. «Звязда».

2. Экспертная камісія. У мансійскую вёску выязджала экспертыза Акадэміі навук. Шынклер.

[Фр. expertise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)