Ртуць ’хімічны элемент, вадкі цяжкі метал’ (ТСБМ), народная назважыво́е серабро́ (Ласт.). Рус., укр. ртуть, чэш. rtuť, славац. ortuť, польск. rtęć. Стараж.-рус. рътуть (Сразн., 3, 206) — разглядаецца як праславянскі дзеепрыметнік цяперашняга часу незалежнага стану *rьtǫtь (як могуть, словуть), звязаны з літ. rìsti, 1 ас. адз. л. ristù ’каціць, качаць’, лат. rist, 1 ас. адз. л. ritu ’каціць, каціцца’, а таксама літ. riēsti ’гнуць; скручваць; скурчваць; згортваць’, rietė́ti ’каціцца’, лат. riest ’адпадаць, аддзяляцца’, што ўзыходзяць, магчыма, да і.-е. *ret(h)‑ ’бегчы, каціцца’ (Фасмер, 3, 509; Чарных, 2, 124–125). Паводле больш ранняй версіі Міклашыча (285) якая, аднак, сутыкаецца з цяжкасцямі ў фанетычных адносінах, назва элемента паходзіць з араб. `utārid ’ртуць’ пры пасрэдніцтве тур. utaryd ’тс’. Першапачаткова араб. `utāridназва планеты Меркурый, якая перайшла на хімічны элемент дзякуючы яго “лятучасці”, рухомасці. Параўн. франц. mercure, іт., ісп. mercurio, англ. mercury ’ртуць’. Назва планеты — паводле імені старажытнага рымскага бога гандлю і абаронцы вандроўнікаў Меркурыя — Mercurius (Чарных, 2, 124–125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэгі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

Бас — голас нізкага рэгістра.

3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

Р. каманд у ЭВМ.

5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

Верхні, ніжні р.

6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

Рачны р.

Марскі р.

|| прым. рэгі́стравы, -ая, -ае (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мару́на маг. ’павіліца мягкая, Galium moliugo L.’, смал. марэна ’тс’, маг. маруна‑мір ’павіліца, маруна сапраўдная, Galium verum L.’ (Кіс.), сувальск. maruna ’тс’. Назва перанесена з расліны марэна ’Rubia tinctoria’, якую звязваюць (гл. Махэк, Jména, 220) з мараць ’пэцкаць’. Аналагічны перанос назвы ў чэш. мове: rměni, řmení ’павіліца’ з maření > mařina ’марэна’. Ва ўкр. мове назва маруна перанесена на рамонак (Matricaria L.) і на пірэтрум дзявочы (Pyrethrum parthenium Sm.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грабназва дрэва Carpinus betulus’ (БРС, Шат., Касп.). Прасл. форма *grabъ (параўн. яшчэ рус. граб, укр. граб, польск. grab) і таксама *grabrъ (балг. га́бър, славен. gȃber, чэш. habr). Роднасныя формы: ст.-прус. wosigrabis ’брызгліна’, макед. γράβιον ’драўніна пэўнай пароды дуба і г. д.’ Гл. Фасмер, 1, 449. Параўн. агляд у Трубачова (Эт. сл., 7, 99–100), які думае пра роднаснасць са слав. *grebǫ, *grebti (назва ўзнікла, магчыма, у перыяд даўняга збіральніцтва).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ньдзік ’мясцовая назва печкура’ (д.-гарад., Звязда, 1995, 21 сак.). Лакальнае ўтварэнне ад пэндзіць ’гнаць, даганяць’ (гл.), магчыма, пад уплывам пудзіць ’палохаць’, параўн. пудзік ’верабей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяку́р ’пячнік’ (ЛА, 3). Няясна. Магчыма, з пячку́р ’тс’ (гл.) з пропускам ч, каб адрозніць ад пячкур (назва рыбы, гл.), або з пячкур ’пячнік’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялю́хназва вялікага пальца ў вязанай рукавіцы’ (Мядзв.). Няясна, магчыма, ад палюх ’палец’ (гл.) у выніку асіміляцыі па мяккасці, верагодна, пад уплывам пяць ’расстаўляць, распінаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падру́жжа ’жонка; сяброўка’, падру́жнікі ’пяшчотная назва мужа або жонкі’ (Нік. Очерки). Вытворнае ад друг. Дакладны адпаведнік ва ўкр. м.: падру́жжа ’шлюб; муж, жонка, сямейная пара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пана́ма ’летні шыракаполы капялюш’ (ТСБМ). Праз рус. пана́ма або польск. panama ’тс’ з зах.-еўрап. моў. Крыніца слова — назва лацінаамерыканскай краіны Панама (Голуб-Ліер, 335).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паплаўкі́назва плоскуняў’ (ДАБМ, 870). Этымалагічна тое ж, што і паплавок (гл.), відаць, таму што мужчынскія сцяблы каноплі не маюць сямян і плаваюць пры мочцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)