банке́т 1, ‑у, М ‑кеце, м.
Урачыста абед ці вячэра з нагоды чаго‑н. або ў гонар каго‑н. У нас сёння з выпадку прэм’еры банкет у рэстаране... Васілевіч. Нямала я быў на банкетах, але Урачыстасці большай не знаю, Як гэта, калі мы раскройваем хлеб З свайго маладога ўраджаю. Танк.
[Фр. banquet.]
банке́т 2, ‑а, М ‑кеце, м.
Спец.
1. Насып з грунту або камення для засцярогі якога‑н. збудавання (чыгуначнага, гідратэхнічнага). [Каваль] убачыў .. [Паліну] адразу, ледзь машына, ўзышла на шырокі каменны банкет. Савіцкі.
2. Невялікае ўзвышша каля ўмацавальнага вала для зручнасці стральбы з вінтовак. // Пляцоўка для стральбы каля ўнутранага борта пад верхняй палубай ваеннага карабля.
[Фр. banquette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бас, ‑а; мн. басы, ‑оў; м.
1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі! Шыцік. // Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна. Шамякін.
2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас.
3. толькі мн. (басы́, ‑оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы. Колас. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.
[Іт. basso.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насці́л, ‑у, м.
1. Тое, што і насціланне. У цэху праводзіцца насціл падлогі. «Беларусь».
2. Паверхня з дошак або іншага матэрыялу, насланага на што‑н. Дошкі насцілу гулі — на мост уз’ехала машына. Савіцкі. Стараючыся не збіцца з жардзян[о]га насцілу, асцярожна ступаючы, Бондар пайшоў на ўскраек балаціны. Навуменка. // Пласт чаго‑н. насланага. Жолуд падае з дуба, правальваецца да самай зямлі праз гнілы пласт лісцвянага насцілу. Чорны. // Пласт снегу на чым‑н. Конь, адчуўшы цяжар, мякка заганцаваў на месцы, б’ючы пярэднімі капытамі па прамёрзлым снегавыя, насціле. Мікуліч. На пляцоўку прывезлі насціл не такога памеру, як трэба было па праекту. Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазно́сіць, ‑зношу, ‑зносіш, ‑зносіць; зак., каго-што.
1. Знесці — пра ўсё, многае. Пазносіць каменне з поля. □ На гародзе была пакапана бульба, а на голым месцы, з якога пазносілі бульбоўнік на плот, ляжаў вялікі гарбуз. Чыгрынаў. // Знесці ў адно месца ўсіх, многіх або ўсё, многае. Прыйшла машына. У яе пазносілі раненых, і Івін паехаў у шпіталь. Алешка. Пчаляр пазносіў на зіму У сховішча ўсе вуллі. Корбан.
2. Спусціць уніз усё, многае. Пазносіць сена з вышак.
3. Сарваўшы, разбурыўшы, знесці з месца ўсё, многае. Пазносіць масты. □ [Язэп:] — Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала. Колас.
4. Пайшоўшы, узяць з сабой усё, многае. Пазносіць чужыя рэчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́ліна, ‑ы, ж.
1. звычайна мн. (разва́ліны, ‑лін). Рэшткі разваленай пабудовы альбо групы пабудоў. На муроў граніт, На чорныя разваліны Нямігі Крутымі рэчышчамі вуліц, як прыбой, Плывуць веснавыя крыгі, Далёкі золак несучы з сабой. Танк. Некалькі раненых афіцэраў, цудам уцалеўшых і выкапаных з-пад развалін школы, расказалі аб гераічнай смерці Андрэя. Шамякін. Як героі, то ўпалі, Расстраляныя, ніц, Злеглі ў грудах развалін Сотні сот камяніц. Гілевіч. // Разм. Расстроеная, разбітая машына або механізм. — Малатарня была, што і казаць. Не тое, што гэта разваліна, — у тон .. [Андрэю] адазваўся Костусь. Васілевіч.
2. перан. Разм. Пра старога або разбітага хваробай чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Скачком спусціцца з чаго‑н.; скочыць уніз. Перапалоханы Мінуць саскочыў з каня і кінуўся да Міхалюка. Чорны. На паваротцы да эстакады, дзе машына сцішыла ход,.. [Каваль] лоўка саскочыў на дарогу і пайшоў наўпрост, праз рэйкі. Савіцкі. // Разм. Хутка ўстаць, ускочыць. [Марына Паўлаўна] саскочыла з канапы і стала мітусіцца па хаце, збіраючы астатнія рэчы. Зарэцкі. Валя спалохана, саскочыла з услона. Шамякін.
2. Не ўтрымаўшыся на чым‑н., скінуцца, зваліцца. Дзверы саскочылі з завесы. □ Лае саскочыў, — абыякава пазіраючы на сваю руку, адказаў рабочы. Арабей. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз. Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сваво́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік. Варта.. [Даты] было выскачыць са школы, як за ёй са свістам гналася чарада свавольнікаў. Ракітны. — Ой, даскачашся, свавольнік, — Алена Антонаўка ківае.. пальцам. Жычка.
2. Свавольны чалавек; упарты, неслух. — Што ты робіш з мамаю, свавольнік! — ужо з ласкавай грозьбай гаварыла яна, і ў голасе чутны былі слёзы.. — Цябе ж траха машына не пераехала. Скрыган.
3. Несур’ёзны, легкадумны чалавек. [Гарошка:] — Не хапала, бачыце, яму [Рыгору Маркавічу], свавольніку, дзяўчат у сваім сяле, закахаўся ў беразаўчанку. Краўчанка. / у перан. ужыв. Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы! Калачынскі. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снегавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да снегу; з снегу, з снегам. Снегавыя сумёты. Снегавая лінія. Снегавыя хмары. □ Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада. Колас. Шмат дзён было такіх — хмурных, снегавых і мокрых. Чорны. // Зроблены з снегу, у снезе; снежны. Зрабіць снегавую гару. Снегавая хатка. Снегавая баба.
2. Пакрыты снегам. Высокія горы са снегавымі вяршынямі. □ Бязлюднае снегавое поле супакойвала. Гарэцкі.
3. Прызначаны для збірання і пад. снегу. Снегавы шчыт. Снегавая машына.
4. Падобны колерам на снег. З чупрынай белаю, як лунь, І з барадою снегавою, Зямлёй прапах[л]ы і сасною, Ён [мужык] пільна ўсё глядзіць на рунь. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узабра́цца, узбяруся, узбярэшся, узбярэцца; узбяромся, узберацеся; зак.
Намагаючыся, узысці, падняцца на што‑н., узлезці куды‑н., на верх чаго‑н.; ускарабкацца. Хто б ні прыехаў у горад, ён абавязкова ўзбярэцца на вал — адсюль відаць большая частка горада. Хадкевіч. Вось і дно яра, вось і яго правы адхон. Узабрацца на гэты адхон, і — адразу лес. Курто. Машына Сяргея ўзабралася на цвёрдую камяністую градку. Весялей запрацавалі колы. Астрэйка. / у перан. ужыв. Бывала, як выйдзе [Патапавіч] з хаты на досвітку, не снедаўшы, дык сонейка на поўдзень узбярэцца, пакуль прыйдзе. Кулакоўскі. // Абвіваючыся вакол чаго‑н., узняцца (пра расліны). І на сцяну Ужо ўзабраўся дзікі хмель. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узагна́ць, узганю, узгоніш, узгоніць; зак., каго-што.
1. Заставіць каго‑н. узысці куды‑н., апынуцца дзе‑н.; загнаць каго‑, што‑н. Узагнаць ката на дрэва. Узагнаць машыну на платформу. □ [Богдан:] — Пабачым, ці не можна будзе туды [на сенажаць] скаціну ўзагнаць. Дуброўскі.
2. Разм. Прымусіць устаць, падняцца адкуль‑н., змяніць становішча. [Андрэй:] — Як хочаш, але я цябе [Івана] заўтра рана ўзганю з ложка. Чарнышэвіч. Саскочыла Эма з ложка, Узагнала цялушку на ножкі. Глебка. // Успудзіць. Глухі стрэл узагнаў над гаем варон. Асіпенка. Машына брала пад горку. Праязджалі вёску. На краі дарогі, мінаючы лужыну, узагналі чародку мокрых шпакоў. Пташнікаў.
3. Насадзіць. Узагнаць абручы на бочку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)