Ве́шальнік1 ’той, хто вешае людзей’ (КТС). Новае ўтварэнне ад дзеяслова веша‑ць і суф. ‑льнік.

Ве́шальнік2 ’вісельнік’ (лун., Шатал.), укр. ві́шальник ’тс’ утворана ад дзеяслова веша‑цца і суф. ‑льнік. Гл. вісельнік.

*Ве́шальнік3, вjе̂шалнык ’сук, на які вешаюць вулей’ (Анох., 323) паходзіць, відавочна, ад вешальна (< ве́шаць < věšati), якое абазначала прыладу дзеяння (параўн. бел. дзяржальна, прасл. krosno); пад уплывам слова сук лексема вешална змяніла суф. ніякага роду на мужчынскі ‑(н)‑ік; адсутнасць мяккасці ‑л‑ у лексеме вjе̂шалнык з’яўляецца характэрнай для паўднёвых бел. гаворак; параўн. чапʼи́лна ’цапільна’, бычʼе́лно ’біч цэпа’ (ДАБМ, 828).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ара́ва ’мноства людзей (жывёл)’ (Інстр. III, Сцяшк., Бяльк.). Рус. орава, арава ’тс’, укр. орава, арава ’тс’. Коканаў (ИОРЯ, 1966, 3, 228), абвяргаючы цюркскае паходжанне, дапускаў угра-фінскае, комі-зыранскае, але ніякіх дакладных пацверджанняў крыніцы няма. Фасмер, 3, 147 (услед за Патабнёй паводле Гараева), звязвае з реветь. КЭСРЯ, Трубачоў (Фасмер, 3, 147) за Унбегаунам, BSL, 52, 173, і Міклашычам звязваюць гэта слова з ора‑ть ’крычаць’. Пераканаўчае рашэнне дае Варбот (РР, 3, 1974, 100–103), якая звязвае слова з кашуб. orava ’талака падчас ворыва’ і ўзводзіць слова да араць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтэліге́нцыя. Крыніца: лац. intelligentia ’разуменне’. Значэнне ’грамадскі слой людзей, якія прафесіянальна займаюцца разумовай працай’ сфарміравалася раней, відаць, у польск. мове (першапачаткова inteligencja ’цямлівасць, кемнасць’), адкуль трапіла ў рус. у сярэдзіне XIX ст.; да гэтага часу рус. интеллиге́нция ўжывалася ў значэнні ’разумнасць, свядомасць, дзейнасць розуму’ (Вінаградаў, Этимология. 1964, 111–113; Шанскі, 2, I, 94). З рускай слова запазычана ў зах.-еўрап. мовы (Баравы, Путь слова, 330). У беларускай інтэлігенцыя ў пачатку XX ст. з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77). Паводле Шанскага (2, I, 94), интеллиге́нт — зваротнае ўтварэнне ад интеллигенция.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адміністра́тар, ‑а, м.

Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад. Сярод жа людзей найболей яскрава выдзялялася постаць Кандрата Казея, таго самага Казея.., якога не так даўно Чыкілевіч называў Пракопу як кандыдата ў добрыя адміністратары ў калгас. Колас. // Распарадчык. Але адміністратар надышоў і пераправіў Пустышова на галёрку. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́пытны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вопыт работы ў якой‑н. галіне. Вопытныя кадры. Вопытны праваднік. Вопытны шафёр. // З багатым жыццёвым вопытам; з пэўнымі навыкамі. Бывае, што прадбачанні нават вопытных людзей аказваюцца памылковымі. Ермаловіч. Наперадзе бег.. [леснікоў] неразлучны спадарожнік, — разумны і вопытны сабака. Шчарбатаў. // Спрактыкаваны, натрэніраваны (пра зрок, слых). Вопытнае вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апазі́цыя, ‑і, ж.

1. Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, сваёй палітыкі якой‑н. іншай палітыцы, іншым поглядам; супрацьдзеянне, супраціўленне.

2. Група людзей ўнутры якога‑н. грамадства, арганізацыі і пад., якая супрацьпастаўляе свае погляды, сваю палітыку поглядам, палітыцы большасці. Парламенцкая апазіцыя. □ Імкнучыся перашкодзіць перамозе апазіцыі, улады Дамініканскай Рэспублікі рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Набыць што‑н. з вялікімі цяжкасцямі. [Гушка] адчуў, як радасная надзея яго ўсяго ўскалыхнула: сярод добрых людзей, разам з імі, ён як-небудзь агорае сабе зямлі крыху і пачне жыць па-чалавечы. Чорны. // Справіцца з чым‑н.; здолець зрабіць што‑н. Агораць хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́дла, ‑а, н.

Разм.

1. Дом, сяліба. Злажыўшы рукі, як на модлы, Прыпёршыся каля сцяны, Глядзіць Марына, як іх кодла Трасуць, варочаюць паны. Колас.

2. Сям’я, род. Так звялося ў Шапятоўцы Барабанчыкава кодла і пачалося кодла новае, ветэрынарава. Галавач. // перан. Пагард. Група людзей, аб’яднаных чым‑н. Варожае кодла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазямле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зазямляць — зазямліць і стан паводле знач. дзеясл. зазямляцца — зазямліцца.

2. Прыстасаванне для электрычнага злучэння з зямлёй электрычных машын, радыёпрыёмнікаў і інш., каб палепшыць іх работу, засцерагчы людзей ад электрычнага току. Зазямленне зрабіў [Шура] проста, уваткнуўшы між масніц падлогі кавалак меднага дроту. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухно́гі, ‑ая, ‑ае.

З дзвюма нагамі (часцей у якасці эпітэта для абазначэння чалавека). А час быў небяспечны: у былой франтавой паласе, дзе ішлі баі, развялося мноства ваўкоў, і здараліся выпадкі, калі яны нападалі на людзей; акрамя таго, блукалі яшчэ па лесе і двухногія ваўкі — паліцэйскія і розныя здраднікі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)