Катэгары́чны ’катэгарычны’ (ТСБМ, БРС). Рус. категорический, укр. категори́чний ’тс’. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. моў, відавочна, з’яўляецца рус. лексема, якая была вядома ў рус. мове з пачатку XVIII ст. (сустракаюцца формы категорически, прыслоўе — 1718 г., категоричный — 1714 г.). Паводле Фасмера, 2, 210, крыніцай рус. слова магло быць ням. kategorisch або франц. catégorique. Першакрыніцай з’яўляецца грэк. κατηγορία ’абвінавачванне’, ад якога ўзята (праз лац. categoria) ням. Kategorie, франц. categorie. У рус. мове катего́рия адзначаецца з 1722 г. Іншыя гісторыкі мяркуюць, што грэч. κατηγορία — тэрмін, прыдуманы і ўведзены Арыстоцелем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́стра ’садова-дэкаратыўная расліна Aster L.’ (БРС). Рус., балг. астра, укр. айстра, гайстра, польск. aster, чэш., славац., славен. astra. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 88), дзе з канца XVIII ст. (Шанскі, 1, А, 166). Рускае слова лічаць запазычаным з ням. Aster ці франц. aster (Фасмер, 1, 94), што, аднак, не тлумачыць рускія формы. Хутчэй трэба лічыць непасрэдным запазычаннем з лацінскай, дзе astrum, aster мае ў множным ліку форму astra, якая і была запазычана. Лацінскае з грэч. ἀστήρ ’зорка’; назва кветкі паводле яе формы ўжо ў грэчаскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́ўваць 1 ’здрыгацца, дрыжаць (аб сале ў свінні)’ (ганц., Сл. ПЗБ), Відаць, балтызм, параўн. літ. pleventi ’дрыжаць, мірта пець’.
Пла́ўваць 2 ’плаваць’ (Сцяшк. Сл.). Да плаваць, якое з плыць. плысці (гл.). Суфікс ‑ва‑, далучаны да асновы *plav- (*pla‑vati < *plovati + *plaviti), надае дзеяслову працяглае, неабмежаванае значэнне. Прычынай такой мены асновы была ’незвычайнасць” дзеяслова плыць < прасл. *pluti, plovǫ < і.-е. *pleu̯‑tei̯, pleu̯-ō (параўн. таксама рус. перм. пла́иться ’плыць’: ст.-чэш. plvěti, pĺvu ’тс’, бел. аплавяцца ’ў дастатку, багата’) альбо ўплыў літ. pláuti ’мыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
све́жы, -ая, -ае.
1. Толькі што падрыхтаваны або атрыманы, не сапсаваны, а таксама такі, якога не кранула апрацоўка (вэнджанне, саленне, кансерваванне і пад.).
Свежыя кветкі.
Свежыя ягады.
С. чай.
Свежае мяса.
2. Які не быў у карыстанні, ва ўжыванні.
Свежыя фіранкі.
3. Пра ваду, паветра: чысты, нічым не забруджаны, які часта абнаўляецца.
У хаце свежае паветра.
Свежая вада.
4. Халаднаваты, не вельмі цёплы.
Вечар досыць с.
С. вецер.
5. Які не страціў сваёй яркасці, натуральнай афарбоўкі.
Фарба на сценах не пажухла, была як свежая.
Свежае сена (ярка-зялёнае).
6. Выразны, новы або арыгінальны.
Свежыя ўражанні.
Свежая думка.
С. погляд на праблему.
7. Поўны сіл, энергіі, здаровы (пра чалавека).
Са свежымі сіламі працаваць (адпачыўшы, паспаўшы).
8. Які нядаўна ці толькі што з’явіўся; новы.
С. нумар штотыднёвіка.
Свежыя чуткі (пакуль нікому невядомыя).
|| наз. све́жасць, -і, ж.
Не першай свежасці (не свежы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́клад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выкладаць (у 3 знач.), выкласці (у 4 знач.).
2. Пераказ чаго‑н. сваімі словамі. Інфармацыя, падпісаная Т. Апаценкам, была па сутнасці разгорнутым выкладам зместу «Кароткага нарыса гісторыі беларускага мастацтва» — лекцыі Шчакаціхіна, прынятай слухачамі са шчырым захапленнем і ўдзячнасцю. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абно́ва, ‑ы; Р мн. ‑ноў, ж.
Разм. Тое, што і абноўка. [Каця] была добрая швачка, і шыць абновы да яе неслі ледзь не з усяе вёскі. Сачанка. // перан. Нешта новае, толькі што пабудаванае. Ды не ўявіш сягоння цябе [Беларусь] без гранітных абноў і пявучых турбін, і вядомых у свеце машын. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запячы́ся, ‑пячэцца; пр. запёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.
1. Пакрыцца скарынкай пры гатаванні ў печы, у духоўцы. Каша добра запяклася.
2. Загусцець, засохнуць (пра кроў). Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. У бот пацякла кроў, запяклася. Шамякін.
3. Перасохнуць ад смагі, патрэскацца (пра вусны). Засмаглі вусны і запёкся рот. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
1. Тое, што і зачырванець (у 1 знач.). Наперадзе зачырванеўся школьны дах.
2. Тое, што і зачырванець (у 2 знач.). Зямля была ў прыцемках, а ўсход ужо зачырванеўся. Хомчанка. // Пачырванець ад сораму, збянтэжанасці, хвалявання. Аленка зачырванелася ад сораму і вочы ўніз апусціла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзве́сце, двухсот, двумстам, двумастамі, (аб) двухстах, ліч. кольк.
Лік і лічба 200. Дзвесце дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 200. Дзвесце чалавек. □ На ўсе Мікуцічы было не болей трох лодак, хоць у сяле налічвалася каля двухсот двароў. Колас. Дуброва сапраўды была блізка, сажняў за дзвесце ад хутара. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыядэ́ма, ‑ы, ж.
1. Галаўная павязка грэчаскіх жрацоў, а таксама галаўны ўбор цароў у старажытнасці і ў сярэднія вякі.
2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны. На .. [князёўне] была дыядэма з сапраўдных брыльянтаў. Самуйлёнак. У чатырох пахаваннях былі сустрэты медныя дыядэмы — дарагія жаночыя упрыгожаны. Штыхаў.
[Грэч. diádēma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)