драпе́жны, -ая, -ае.
1. Які корміцца жывёламі (пра звяроў, птушак і пад.).
Д. звер.
Драпежныя рыбы.
2. перан. Прагны, поўны імкнення авалодаць кім-, чым-н., захапіць што-н., а таксама такі, што выражае такое імкненне.
Драпежная натура.
Д. погляд.
|| наз. драпе́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
утрыма́нства, -а, н. (афіц.).
1. Знаходжанне на чыім-н. утрыманні.
Дакументы аб утрыманстве.
2. Імкненне жыць на ўсім гатовым, разлічваць на чыю-н. дапамогу, а не на свае сілы.
Нельга разлічваць на ў.
|| прым. утрыма́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
Утрыманская псіхалогія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
залёты, ‑аў; адз. няма.
Імкненне выклікаць прыхільнасць жанчыны; заляцанне. — Панна Людміла мае столькі кавалераў, што ў мяне і адвагі няма рабіць да яе залёты. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міралю́бнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць міралюбнага, імкненне захаваць мір, мірныя адносіны. Антося здзівіла незвычайная міралюбнасць суседа. Гамолка. — Чаго мне крыўдзіцца? — з прытворнай міралюбнасцю адказала Комлічыха. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бескары́слівы, ‑ая, ‑ае.
Які зроблены без жадання атрымаць асабістую карысць. Бескарыслівы высакародны ўчынак. Бескарыслівая дапамога. // Якому не характэрна карыслівасць, імкненне да асабістай выгады. Бескарыслівае служэнне народу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агрэсі́ўнасць, ‑і, ж.
Імкненне да развязвання грабежніцкай імперыялістычнай вайны; захопніцкая палітыка. // Актыўнае праяўленне варожасці. Бяссілле і перапалох пастуха прыспешваюць звера, прыдаюць яму агрэсіўнасць і рашучасць. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апіса́льніцтва, ‑а, н.
Натуралістычнае апісанне без спробы тыпізацыі, ацэнкі. Тут [у апавяданні] ужо прыкметна імкненне аўтара не да апісальніцтва, а да тыпізацыі, мастацкага абагульнення з’яў жыцця, характараў людзей. Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юр, ‑у, м.
Палавы інстынкт, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Ды як пан Богут не хітруе, Каб ад яе свой юр схаваць, Мальвіну трудна ашукаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгне́чанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыгнесці — прыгнятаць (у 2 знач.).
2. Прыгнечаны, змрочны стан. Бесперапынны стан псіхікі ў напружаным прыгнечанні можа знішчыць у чалавеку імкненне. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрыма́нства, ‑а, н.
Кніжн.
1. Знаходжанне на чыім‑н. утрыманні. Дакументы аб утрыманстве.
2. Імкненне жыць на ўсім гатовым, разлічваць на чыю‑н. дапамогу. Нельга разлічваць на ўтрыманства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)