трыгу́біца, ‑ы, ж.

Від рыбалоўнай снасці. — Стары мой, — гаворыць .. [Максім] зверху, над Толевай галавой, — зусім не схільны да вуды. Часу, кажа, шкада. Яму падай Нёман ды невад, а тут — хоць трыгубіцу. У вас гэта называецца эпічным размахам. Ясна? Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вішэ́ць ’вянуць’ (Мат. Гом.). Да віш 1 (гл.). Магчыма, сюды ж і вішэ́ць ’расці ў бульбянік, а не ў клубні’ (Інстр. I), але апошняе не зусім ясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

майда́н, ‑а, м.

1. Плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях РСФСР). Позна ўвечары на майдане, дзе збіраліся на сходы і гульні, ясна гарэлі вогнішчы. Самуйлёнак.

2. У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху.

[З араб. majdān, mainān.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штані́на, ‑ы, ж.

Разм. Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калоша ​1. Перад вачыма [Ігнася] бліснулі заднікі ясна начышчаных гамашаў і разлупленая штаніна... Мурашка. Лука Фаміч чынна хадзіў з закасанымі штанінамі каля вялізнай скрыні, запоўненай глінай, дыміў папяросай. Парахневіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тынёнка ‘церніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Не зусім ясна. Відаць, ад назвы месца, дзе церлі лён, гл. тыня́нка ‘пуня’, або ад тынь 2 ‘тонкая дошка’, гл. тын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

два, двух, двум, двума́, (аб) двух, м. і н.; дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма́, (аб) дзвюх, ж., ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 2.

Двойчы д. — чатыры.

Напісаць лічбу д.

Д. сярпы.

Дзве хвіліны.

За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).

◊

Бачыць на два аршыны пад зямлёй (разм., часта іран.) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.

Ні два і ні паўтара (разм.) — пра што-н. няпэўнае.

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.

|| парадк. другі́, -о́е, -а́я.

Д. год.

Д. па парадку.

Другога мая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Махвіцы, браткі‑махвіцы ’фіялка, браткі, Viola tricolor L.’ (маг., Кіс.). Не зусім ясна. Відавочна, з прыметніка ⁺махавіты, параўн. ст.-рус. моховатый ’пакрыты варсінкамі, пушысты’. Менавіта такімі варсінкамі пакрыты лісты браткоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раме́ннік ’зараснік бабоўніку’ (жытк., Яшк.), ’шабельнік, расліна падобная на бабоўнік’, ’нейкая вадзяная расліна’ (ТС). Магчыма, звязана з высаджваннем расліны па краі, вакол зямельнага надзелу. Больш за тое не ясна. Гл. ра́мень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турма́чыць ‘задурваць’ (Юрч. СНС). Не зусім ясна. Бліжэйшую крыніцу паходжання дзеяслова можна бачыць у рус. курск. турма́к — пра бесталковага чалавека (фіксацыя 1852 г., СРНГ), далейшыя сувязі не вызначаны. Параўн. турман 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відно́ ’светла, ясна’ (КТС, БРС; лаг., КЭС) ’світанне’ (КТС), выдно́ ’святло’ (Клім.). Укр. видно́ ’светла’; ’відаць’; ’відавочна’, рус. видно ’відаць, відавочна, мабыць’, польск. widno ’светла’; ’відаць’, чэш. vidno ’ясна’; ’відавочна’, славац. vidno ’яснае, дзёнае святло’; ’відавочна’, макед. видно. Прыслоўе ўтворана ад прыметніка vidьnъ < vid‑. Да від (гл.). У некаторых гаворках лексема відно ўжо стала субстантывізаваным прыметнікам і ўспрымаецца як назоўнік; параўн. драг. стань на выдні́ ’стань на святле’. У гаворках лексема відно сустракаецца з экспрэсіўнымі суфіксамі: відню́сенько (Сцяшк. МГ), ві́днінька (Бяльк.). Гл. відна 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)