плёскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Плюхацца. Бліскучаю сталёваю стужкаю ззяе Прыпяць, і толькі ў глыбозных чорных бухтах яе плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі-абручы. Колас. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся. Шамякін. Вада ў вёдрах зазыбалася і пачала плёскацца цераз краі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́хацца, ‑едуся, ‑едзешся, ‑едзецца; зак.

Разм. Зрабіць падарожжа (на кані, аўтамашыне і інш.) на невялікую адлегласць. Добра праехацца ў аўтобусе раніцаю, калі яшчэ толькі-толькі прачынаецца наваколле. Лупсякоў. // Слізгаючыся, пракаціцца па чым‑н. Не ўтрымаўся хлапчук, разбегся і праехаўся па лёдзе. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціле́гласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць процілеглага (у 2 знач.); супярэчлівасць, карэнная розніца. Процілегласць поглядаў. Процілегласць інтарэсаў.

2. Тое (той), што (хто) у корані адрозніваецца ад іншага па сваіх якасцях, уласцівасцях. Поўнай процілегласцю Міколу быў Павел Стычынскі, ціхі хлапчук, кучаравы і прыгожы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарасці́, -сту́, -сце́ш, -сце́; -сцём, -сцяце́, -сту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; -сці́; зак.

1. каго-што. Стаць ростам вышэйшым за каго-, што-н.

Сын перарос бацьку.

2. перан., каго (што). Стаць вышэйшым за каго-н. у разумовых, маральных адносінах, ва ўменні.

П. свайго настаўніка.

3. у што. Развіўшыся, ператварыцца ў што-н. іншае.

Гоман перарос у крык.

4. Выйсці з узросту, устаноўленага для чаго-н.

Для дзіцячага сада хлапчук перарос.

|| незак. перараста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. перараста́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мані́ць, маню, маніш, маніць; незак.

Абманваць, хлусіць, гаварыць няпраўду. Пра што б.. [Галаўня] ні гаварыў, Клаве здавалася, што ён маніць, хітруе. Гроднеў. [Бацька:] — На, маёй вады выпі, з вайны. Хлапчук прыклаўся губамі да баклажкі, а старэйшы [сын] недаверліва зірнуў на бацьку. — Маніш, што з вайны вада. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглушэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца больш глухім (у 1–3 знач.). На хвіліну здалося, што наступіла цішыня, што ўсё замерла, і нібы стукат тракаў паглушэў. Мележ. Неўзаметку арэшнік скончыўся, і хлапчук апынуўся ў густым маладым ельніку. Тут дарога паглушэла яшчэ больш. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуба́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікімі, вострымі зубамі; з вялікай колькасцю зубоў. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, як затопленае палена, падпільноўваючы на мелкім месцы верхаводак і сяляў. В. Вольскі.

2. перан. Дзёрзкі, востры на язык. — Славік у мяне зубасты хлапчук, стойкі ў сваіх намерах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашко́дзіць, ‑шкоджу, ‑шкодзіш, ‑шкодзіць; зак., каму і без дап.

Нарабіць шкоды; натварыць чаго‑н. — Не мала [ваўкі] нашкодзілі людзям, пакуль галовамі не налажылі... Пальчэўскі. І хоць дождж быў дробны і рэдкі, аднак нашкодзіў нямала. Сіняўскі. Сядзеў .. [інжынер] згорбіўшыся, як хлапчук, што нашкодзіў і сам зразумеў сваю памылку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ха, ‑і, ж.

Унутраная частка плечавога выгібу. На завод спяшаліся рабочыя. Многія неслі пад пахамі кніжкі і сшыткі. Карпаў. Хлапчук падняў вопратку, моўчкі надзеў шапку, узяў пад паху халацік і знік за дзвярыма. Пальчэўскі. Роў зарос: трава, кусты, Крапіва па пахі. Гілевіч.

•••

Лахі пад пахі гл. лахі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бі́ндус ’гультай’ (Сцяц., Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34–35) хоча бачыць тут літуанізм (з меншай пэўнасцю аб гэтым Лаўчутэ, там жа, 22). Брукнер (27) дапускае, здаецца, магчымасць сувязі з bindas ’сякера’ (< ням. Bindaxt; так прынамсі Варш. сл., 1, 156). Параўн. бінда́с ’сякера’, дурань’ (Касп.), бі́ндас ’бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў, там жа, лічыць літуанізмам і бел. біндзю́кхлапчук гультай і гарэза’ (Нас.). Ці не сюды адносіцца біндзюга́йла ’гультай’ (Нас.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)