чарню́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зусім чорны. За вялікім сталом, які стаяў убаку, за паўквартай гарэлкі сядзеў чарнюшчы бадзяга ў лахманах; на стале ляжаў акраец чэрствага хлеба і хвост селядца, на якім выступіла соль. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́шчары, ‑аў; адз. яшчар, ‑а, м.

1. Атрад млекакормячых, якія маюць прадаўгаватае, пакрытае рагавой луской цела, невялікую галаву, доўгі хвост і кароткія лапы з моцнымі кіпцюрамі.

2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэпулу́ска ’птушка рэпалоў’ (Бяс.). Рус. ре́полов, ре́пел ’тс’, реполиха ’самка рэпалова’, польск. rzepołuch ’канаплянка’. Прасл. *rępelъ/*rępolъ утворана ад *rępъ/*rępьхвост’ і суф. *‑elъ/*‑olъ (Трубачоў, Этимология–1964, 7).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілахвост ’ліслівец, падлізнік’, віляхвост ’той, хто «віляе хвастом», падліза’ (Бяльк., Нас., Яруш.). Складанае слова: да віляць (гл.) і хвост (гл.) з пераносным значэннем. Блізкія ўкраінскія лексемы вилохвостець ’Podura villosa’ і вилохвостый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прави́ло ср.

1. стр., сапожн. праві́дла, -ла ср.;

2. (руль) уст. стырно́, -на́ ср.;

3. охотн. хвост, род. хваста́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каса́тка1 ’вясковая ластаўка’, рус. касатка да каса1, паколькі ў ластаўкі раздвоены хвост, які нагадвае касіцы (Бернекер, 581; Фасмер, 2, 206).

Каса́тка2 ’чалавек добрай душы’, рус. касатик, да касатка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сапсе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца старым, нікчэмным з выгляду. Палкана старасць даканала. Сагнуўся ён, падціснуў хвост, сапсеў, Аглух, як палка, палысеў. Корбан. // Выжыць з розуму. — Мо ты, стары, сапсеў, што пачынаеш патакаць? — абурана кажа.. [бабка Вера]. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́ха, ‑і, ДМ птасе, ж.

Разм. Птушка. Нырне птаха з галавой у ваду, і хвіліну-другую толькі хвост, як венік-дзяркач, тырчыць на паверхні. Навуменка. [Дзед:] — Не прывык ты, галубок, на адным месцы быць. Пералётнай птахай стаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аго́нхвост’, ст.-бел. окгон (канец XVI ст.) (Булыка, Запазыч.), ст.-польск. ogon ’тс’. Параўн. ст.-бел. оганка ’веер’, ст.-польск. oganka (Булыка, Запазыч.). Унутраная структура слова агон (< о‑gоnъ да ženǫ, gъnati). Гл. абганяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махты́рыць ’ілгаць’ (Нас.). Утворана ад назоўніка ⁺махты́р, параўн. пск., наўг., ярасл., ёнаўск. (ЛітССР) махты́рь, ма́хтырьхвост’, якія ўзыходзяць да махаць (гл.); дзеяслоўны суфікс ‑т‑ мае экспрэсіўнае адценне. Аб суфіксе ‑ыр гл. Слаўскі, SP, 2, 28–29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)