Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахлы́скаць ’паесці’ (віл., Сл. ПЗБ), пахлястиць ’пахлябтаў’ (Ян.), хлыстаты ’хлябтаць, піць’ (Клім.), лиыснуты ’глынуць’ (драг., Сл. ПЗБ). Да прасл. xlystati/xlyskati, параўн. укр. хлистати ’хлябтаць, піць’, ппольск. chlystać ’тс’, славен. hllstatiхапаць ротам’ (Трубачоў, Эт. сл., 8, 42) — якія з’яўляюцца гукаперайманнямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зя́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шырока раскрываючы рот, хапаць паветра. Зяваць ротам.

зява́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Міжвольна глыбока ўдыхаць паветра шырока раскрытым ротам (пры жаданні спаць, стоме і пад.); пазяхаць. Зяваць увесь вечар. □ [Паўлінка:] Нешта спаць як бы хочацца. (Зявае). Купала.

2. Быць няўважлівым, някемлівым; упускаць зручны выпадак. — Ну дык вось, браткі, пакуль у вёсцы такія парадкі, трэба не зяваць. Прыпасайце зброю. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Хапаць паветра і выдыхаць раскрытым ротам; цяжка дыхаць. — Ліха бо ведае гэтага нездаляку, — падзівіўся сам сабе Ахвіцэрык. — Нядаўна ж ляжаў і ледзь хаўкаў. Даніленка. Панок зноў закашляўся і сціх. Ішоў ззаду за ўсімі, дыхаючы, як рыба на пяску, ажно хаўкаў. Пташнікаў.

2. Пазяхаць. — Яшчэ не прыдумаў. — Віця пазяхае. — Мабыць, пераспаў. Не даспіш, ці пераспіш — хаўкаеш, як сабака. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

достава́ться

1. дастава́цца;

2. (выпадать на долю) выпада́ць, дастава́цца;

3. безл., разг. (о наказании) дастава́цца, папада́ць; (о неприятностях) хапа́ць; см. доста́ться;

4. страд. дастава́цца; см. достава́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвата́тьII несов., безл. (быть достаточным) хапа́ць; (доставать) става́ць;

э́того хвата́ет на всех гэ́тага хапа́е (стае́) на ўсіх;

э́того ещё не хвата́ло! разг. гэ́тага яшчэ́ не хапа́ла!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схапі́ць, схаплю́, схо́піш, схо́піць; схо́плены; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. што. Набыць, атрымаць, падчапіць якую-н. хваробу (разм.).

С. прастуду.

3. каго-што. Раптоўна і моцна праявіцца ў каго-н. (пра прыступ хваробы, болю; разм.).

Раптоўна схапіла мяне галава.

Жывот схапіла (безас.).

4. перан., што. Хутка засвоіць, успрыняць (разм.).

С. думку выкладчыка.

С. вокам (улавіць).

5. што. Перавязаць, абвязаць чым-н.

С. талію поясам.

6. што. Змацаваць, злучыць (спец.).

С. сцяну клямарам.

7. (звычайна з адмоўем), што і чаго. Паспець, справіцца зрабіць што-н. (разм.).

Адразу ўсё не схопіш.

|| незак. схо́пліваць, -аю, -аеш, -ае (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.

1. Прызнаваць што‑н. недабраякасным, заганным. Бракаваць тавар. // Адмаўляцца ад каго‑, чаго‑н., адвяргаць што‑н. [Маі:] — Ну дзякаваць і.. [Сяргею Пятровічу] і ўсім, што не бракуюць цябе [Касю]. Дубоўка.

2. безас. Неставаць, не хапаць; быць у недастатковай колькасці. Праўда, у.. [Аксёна Верамеевіча] бракавала ведаў, але Гаруноў амаль не заўважаў гэтага. Дуброўскі. [Лішчыкаву] патрэбен быў час на гаворку аб жыцці-быцці, а ў лётчыкаў на вайне часу бракавала. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Схва́нуць, схва́нуты ’схапіць’ (Сл. Брэс.). Параўн. балг. схва́на ’зразумець, засвоіць’, ’схапіць, стаць нерухомым, звесці (ад болю)’, макед. сфана ’зразумець, улавіць (сэнс)’. Дзеяслоў аднакратнага дзеяння ад схваці́ць ’схапіць’, што да *xvatatiхапаць, лавіць’ (гл. хватаць). Пра семантычны паралелізм палес. схваці́ць ’зразумець, засвоіць’, серб.-харв. схва̏тити ’тс’ і пад., гл. Талстыя, Полес. сб., 10.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)