Прыпла́нак ’дадатак да прысядзібнага ўчастка, які размешчаны воддаль’ (Ян.). Укр. плано́кучастак зямлі ў шэсць дзесяцін’. Да план ’сядзіба, участак’. Параўн. рус. планировать ’межаваць зямлю па плану’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэндра́рый, ‑я, м.

Участак батанічнага саду або спецыяльны сад, дзе ў адкрытым грунце культывуюцца розныя віды дрэў і кустоў.

[Ад грэч. dendron — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохпо́люснік, ‑а, м.

У электратэхніцы і радыётэхніцы — участак электрычнага ланцуга з чатырма кропкамі падключэння — дзвюма ўваходнымі і дзвюма выходнымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што.

1. Заняць пад пасеў які-н. участак зямлі.

З. поле ячменем.

2. перан. Пакрыць мноствам каго-, чаго-н.

Неба засеяна зоркамі.

|| незак. засява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмежава́ць, -мяжу́ю, -мяжу́еш, -мяжу́е; -мяжу́й; -межава́ны; зак., што.

1. Мяжуючы, аддзяліць.

А. участак.

2. перан. Аддзяліць, адасобіць адну з’яву ад другой.

|| незак. адмяжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. адмяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. адмежава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Абгарадзіўшы, далучыць да чаго‑н. Прыгарадзіць участак зямлі да двара. Прыгарадзіць дзялянку да саду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атру́бучастак зямлі’ (Ант.). Гл. водруб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарэ́з, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Вузкае паглыбленне ў выглядзе канаўкі, якое робіцца рэжучым інструментам на чым-н.

2. -а. Участак зямлі, адведзены каму-н. для часовага карыстання (гіст.).

Н. зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плацда́рм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прастора, на якой рыхтуецца і разгортваецца ваенная аперацыя.

2. Участак берага, на які высаджваюцца фарсіруючыя раку войскі.

3. перан. Зыходны пункт для чаго-н.

П. для далейшых разважанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усе́яць, усе́ю, усе́еш, усе́е; усе́й; усе́яны; зак., што.

1. Заняць пасевамі (вялікую плошчу).

У. увесь участак.

2. Пакрыць мноствам каго-, чаго-н.

Зоркі ўсеялі неба.

Рыбакі ўсеялі ўсё возера (перан.).

|| незак. усе́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)