акулі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.

[Фр. oculiste ад лац. oculus — вока.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамеапа́т, ‑а, М ‑наце, м.

Урач, які лечыць сродкамі гамеапатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гігіені́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Урач — спецыяліст у галіне гігіены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ларынго́лаг, ‑а, м.

Урач — спецыяліст па хваробах вуха, горла, носа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педыя́тр, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па дзіцячых хваробах, па педыятрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізіятэрапе́ўт, ‑а, М ‑ўце, м.

Урач, спецыяліст у галіне фізіятэрапіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гінеко́лаг, ‑а, м.

Урач па жаночых хваробах, спецыяліст у галіне гінекалогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіфілідо́лаг, ‑а, м.

Урач, які лечыць сіфіліс, спецыяліст у галіне сіфілідалогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́дык, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач, а таксама студэнт вышэйшай медыцынскай навучальнай установы.

|| ж. меды́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́чнікурач-акуліст’ (БРС), «вочны сведка» (Нас.). Да вока, вочы. У першым значэнні калька рус. глазник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)