го́ншчык, ‑а, м.

Удзельнік спартыўных гонак. Гоншчыкі спартыўнага таварыства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесяцібо́рац, ‑рца, м.

Спец. Спартсмен, удзельнік спаборніцтва па дзесяцібор’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Гіст. Прыхільнік, удзельнік чартызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадзві́жнік, -а, мн. -і, -аў м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы 19 ст. ў Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.

|| прым. перадзві́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апазіцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік, прыхільнік апазіцыі (у 2 знач.).

|| ж. апазіцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. апазіцыяне́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басма́ч, ‑а, м.

Удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай банды ў Сярэдняй Азіі.

[Ад цюрк. басмак — рабіць налёт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кангрэсі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Удзельнік кангрэсу (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канкурса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік конкурсу (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Удзельнік фіналу (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штунды́ст, ‑а, М ‑спе, м.

Паслядоўнік штундызму; член, удзельнік штунды.