аза́рт, ‑у, М ‑рце, м.
Заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне. Спартыўны азарт. Увайсці ў азарт. Брацца за што‑н. з азартам. □ А раніцай — усім на здзіўленне — вяртаўся [Іван] свежы, вясёлы і з азартам уключаўся ў работу. Данілевіч. [Дзяўчат] ахапіў працоўны запал, ад іх біла маладосцю, здароўем, натхненнем, азартам. Карпюк.
[Ад фр. hasard — выпадак, выпадковасць; рызыка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назаганя́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Загнаць, прымусіць увайсці куды‑н. у вялікай колькасці.
2. чаго. Убіць, увагнаць у што‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Назаганяць кліноў.
назаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-чаго.
Загнаць у вялікай колькасці куды‑н. Назаганяць цвікоў у сцяну. Назаганяць гусей у хлеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́рма, -ы, мн. -ы, норм і -аў, ж.
1. Устаноўленая мера, сярэдняя велічыня чаго-н.
Н. выпрацоўкі.
Н. выпадзення ападкаў.
2. пераважна мн. Агульнапрызнаныя, узаконеныя ў пэўным асяроддзі правілы паводзін людзей у грамадстве.
Дыпламатычныя нормы.
3. Устаноўленае, агульнапрынятае правіла ў мове, літаратуры.
Нормы беларускай літаратурнай мовы.
4. Загаловак кнігі, звычайна скарочаны, які даецца дробным шрыфтам на першай старонцы кожнага друкаванага аркуша ўнізе з левага боку (спец.).
◊
Прыйсці (увайсці) у норму — прыйсці да звычайнага стану.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уле́зці, -зу, -зеш, -зе; уле́з, -зла; уле́зь; зак., у што.
1. Пранікнуць, забрацца ўнутр чаго-н.
У. ў кабіну.
У. ў аўтобус (увайсці; разм.). У. ў кішэню (таксама перан.: тайком; з мэтай украсці што-н.). Карова ўлезла ў шкоду.
2. Умясціцца ўнутры чаго-н.
Нага не ўлезла ў бот.
Кнігі ўлезлі ў чамадан.
3. Умяшацца ў якую-н. справу (разм.).
У. ў размову.
◊
Колькі ўлезе (разм.) — уволю, колькі хочаш.
|| незак. ула́зіць, ула́жу, ула́зіш, ула́зіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
убе́гчы, убягу, убяжыш, убяжыць; убяжым, убежыце, убягуць; пр. убег, ‑ла; заг. убяжы; зак.
Увайсці куды‑н. бягом. З раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя. Сабаленка. Праз колькі дзён Кірылка сам не свой убег у дом і паказаў свежую газету. «Мама! Мама! Вось тут — я!» Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увахо́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. уваходзіць — увайсці (у 1 знач.).
2. ‑а. Месца, праз якое ўваходзяць куды‑н. Ля падножжа гары ззяў уваход у пячору. Шыцік. Кожная палата мела свой уваход і выхад. Якімовіч. На шпітальным двары было цёмна, гарэла некалькі ліхтароў толькі над уваходам у будынак. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлава́цца, узлуйся, узлуешся, узлуецца; узлуёмся, узлуяцеся; зак., на каго-што і без дап.
Увайсці ў злосць, раззлавацца; адчуць незадаволенасць кім‑, чым‑н. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Якімовіч. Леўчык нават здзівіўся, што сват так узрадаваўся і павесялеў, замест таго, каб узлавацца на суседзяў. Чарнышэвіч. [Вольга Віктараўна], здаецца, узлавалася па сваю слабасць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывы́чка ж. привы́чка; пова́дка;
до́брыя, дрэ́нныя ~кі — хоро́шие, плохи́е привы́чки;
пакі́нь гэ́тую ~ку — оста́вь э́ту привы́чку;
2. привы́чка, обы́чай, обыкнове́ние;
увайсці́ ў ~ку — войти́ в привы́чку (в обыкнове́ние)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каляі́на, ‑ы, ж.
1. Паглыбленне, след на дарозе ад колаў або ад санных палазоў. Дарога тут была малаезджаная, бадай што без каляін. Карпаў. Фурманка выехала ў поле, колы ціха і мякка шаргацелі па пыльных каляінах. Мележ. Ногі коўзаюцца і пападаюць у каляіны ад палазоў. Галавач.
2. Разм. Чыгуначны пуць, каляя. Эшалон стаяў на апошняй каляіне. Чорны.
3. перан. Пра звычайны ход якіх‑н. спраў, прывычнае натуральнае працяканне чаго‑н. — Я вам кажу! — павысіў голас.. Сімон, трапляючы ў сваю звычайную каляіну. Самуйлёнак. А цэлы рад збаноў на плоце Казаў аб тым, што гаспадыня Была ўжо ў моцнай каляіне І што яе, таксама, справа Вялася добра і рухава. Колас.
•••
Выбіцца з каляіны гл. выбіцца.
Выбіць з каляіны гл. выбіць.
Увайсці ў каляіну гл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гна́ў, -гна́ла; -гані́; -гна́ны; зак.
1. каго-што. Гонячы, прымусіць увайсці куды-н., змясціцца дзе-н.
З. кароў у хлеў.
З. мяч у вароты.
2. што. Тое, што і забіць¹ (у 4 знач.; разм.).
З. цвік у сцяну.
3. каго. Замучыць хуткай яздой, гонкай.
З. каня.
З. звера.
4. Тое, што і прадаць (у 1 знач.; разм.).
З. боты на рынку.
|| незак. заганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. заго́н, -у, м. (да 1 знач.; спец.).
Паляванне загонам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)