перайгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Сыграць што‑н. паўторна, яшчэ раз. Перайграць нанава эцюд.

2. Сыграць усё, многае. Баяніст, чарнавокі хлопец, слесар суседняй МТС, перайграў бадай усе любімыя песні і танцы. Паслядовіч. Мы перайгралі амаль усе вадэвілі А. П. Чэхава: «Юбілей», «Мядзведзь», «Прапанова», «Хірургія». Сяргейчык.

3. без дап. Разм. Сыграць ненатуральна якую‑н. ролю на сцэне, у кіно і пад. Артыст страціў пачуццё меры і перайграў.

4. Разм. Памяняць якое‑н. рашэнне, пастанову; зрабіць інакш, па-свойму. [Гаруноў:] — Ладна, Аксён, перайграйце план асушэння — на кароўнік. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

характэ́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адметныя, рэзка выяўленыя, своеасаблівыя рысы. Толькі ад вагранак і электраплавільнай печы далятала характэрнае патрэскванне ды прыглушана гула вентыляцыя. Карпаў. Пан быў вельмі абураны, задрыжаў яго характэрны падбародак. Бядуля.

2. Уласцівы пэўнай асобе, прадмету, з’яве. Характэрнаю рысаю стылю [Бядулі] з’яўляецца спалучэнне бытавізму з паэтычнасцю. Адамовіч. Трэба было ўнесці ў гэтую справу тую наладжанасць, тую празрыстую яснасць, якія былі характэрны для любой справы, за якую б ні браліся бальшавікі. Лынькоў.

3. У мастацтве — уласцівы пэўнаму народу, эпосе, грамадскаму асяроддзю. Характэрныя танцы. Характэрныя ролі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́лька ’танец у хуткім тэмпе’ (ТСБМ). Найбольш імаверна ад чэш. půlka, polovina ’палова’, магчыма, сцяжэнне ад půlkrok ’паўкрок’, бо назва паходзіць ад паўтактавага памеру (Брукнер, 682; Чарных, 2, 55). Неверагодная думка пра тое, што танец з’явіўся ў Празе ў 1831 г. і названы ў знак салідарнасці з палякамі (Голуб-Копечны, 285; Фасмер, 3, 321), бо першыя згадкі пра яго як пра бальны танец — у 1825 г., а ў 40‑я гады XIX ст. ён набыў папулярнасць у Расі і, арганічна ўвайшоў у беларускую народную харэаграфію, бо ў беларускім фальклоры існавалі танцы накшталт полькі (Чурко, 229). Банькоўскі (2, 688) не выключае, што крыніцай магло быць скажонае *folka ад ням. Volkstanz, паколькі танец папулярызавалі як tschechischer Volkstanz.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анса́мбль, ‑я, м.

1. Мастацкая зладжанасць у якім‑н. выкананні (харэаграфічным, музычным). Новы выканаўца ўносіў у спектакль свае адценні, і трэба было, каб яны гарманічна ўліліся ў агульны ансамбль спектакля. «Полымя». // Стройнае адзінства частак чаго‑н. цэлага. Архітэктурны ансамбль. Гарадскі ансамбль. □ Злучаныя паміж сабою крылы будынка ўтвараюць прыгожы ансамбль вакол двара. «Маладосць».

2. Група артыстаў, якія выступаюць разам і складаюць адзіны мастацкі калектыў. Ансамбль песні і танца. □ Пасля лекцыі выступаў калгасны ансамбль, а затым пачаліся агульныя танцы. Дуброўскі.

3. Музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў. Дуэт цымбалаў — прыгожы ансамбль. «Маладосць».

[Фр. ensemble — разам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́зыка ’галіна мастацтва’, ’твор або сукупнасць музычных твораў’, ’выкананне і гучанне музычных твораў на інструментах’, ’музычны інструмент’, драг.танцы’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Бяльк., Лучыц-Федарэц), музы́ка ’музыкант’, ’скамарох’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.; Нік. Очерки, 2; Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. музыка, музика, музыкъ ’музыка’ (1565 г.) запазычана са ст.-польск. muzyk ’тс’, muzyka ’музычны інструмент’, якія з лац. mūsicus ’музычны; музыкант; паэт’, mūsica ’мастацтва Муз’, ’музыка, музычнае мастацтва’ < ст.-грэч. μουσικός ’які належыць Музам’, ’музыкант’, ’мастацкі, паэтычны, адукаваны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 159 і 161). У ст.-рус. мове лексема мусикия, мусикиа ’музыка’, ’спевы’, ’музычны інструмент’, ’музыкант-жанчына’ з XII ст. (Фасмер, 3, 6). Гл. таксама Краўчук (Праблемы філал., 60), Маргаран (ЭИРЯ, 4, 1968, 90–94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перамяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Злучыцца, змяшацца з чым‑н. другім. Пшаніца перамяшалася з жытам. □ Дымы розных гатункаў тытун[ё]ў і папярос перавіліся, перамяшаліся і цэлым воблакам звісалі пад нізкаю столлю сялянскай хаты. Колас. / Пра гукі. Усе начныя гукі перамяшаліся і паплылі разам з ветрам. Лупсякоў. // Размясціцца ўперамешку з кім‑, чым‑н. Як вокам глянуць, мора шапак, хустак, перамяшалася, застыла ў цішыні... Пестрак. Рускія, немцы, французы .. перамяшаліся, абдымаючы адзін другога ў танцы. Скрыпка.

2. Змешваючыся, перамясціцца з аднаго месца на другое, памяняцца месцамі. // перан. Стаць невыразным, хаатычным; пераблытацца (пра думкі, уражанні і пад.). У галаве ўсё перамяшалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накруці́цца сов.

1. прям., перен. накрути́ться, намота́ться;

кана́т ~ці́ўся на бараба́н — кана́т накрути́лся на бараба́н;

ні́тка ~ці́лася на шпу́льку — ни́тка намота́лась на кату́шку;

н. за дзень — накрути́ться (намота́ться) за́ день;

2. наверте́ться; навинти́ться;

га́йка ~ці́лася лёгка — га́йка наверте́лась (навинти́лась) легко́;

3. накружи́ться;

н. ў та́нцы — накружи́ться в та́нце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

постано́вка

1. в разн. знач. пастано́ўка, -кі ж.;

идёт о́пера «Садко́» в но́вой постано́вке ідзе́ о́пера «Садко́» ў но́вай пастано́ўцы;

постано́вка вопро́са пастано́ўка пыта́ння;

постано́вка на я́корь пастано́ўка на я́кар;

2. (положение) паста́ва, -вы ж.; пастано́ўка, -кі ж.;

пра́вильная постано́вка ног в та́нце пра́вільная пастано́ўка ног у та́нцы;

постано́вка головы́ паста́ва (пастано́ўка) галавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сыпацца, ‑плецца; зак.

1. Выпасці, вываліцца (пра што‑н. сыпкае, дробнае). Мука высыпалася з мяшка. // Разм. Разбіўшыся, выпасці. Ад выбуху і асколкаў высыпаліся шыбы амаль ва ўсіх вокнах. Мыслівец.

2. З’явіцца на паверхні ў вялікай колькасці. Раніцай іней высыпаўся, а калі сонца паднялося, зусім цёпла стала. Чарнышэвіч.

высыпа́цца 1, а́ецца; незак.

1. Незак. да вы́сыпацца.

2. Разм. Тое, што і вы́сыпаць (у 3 знач.). Тут нам відаць стала, як польскія коннікі пачалі высыпацца з-за лесу.. у лагчыну. Чорны. З барака, дзе ішлі танцы, пачалі высыпацца з крыкам і шумам людзі. Чарнышэвіч.

3. Зал. да высыпа́ць (гл. вы́сыпаць у 1, 2 знач.).

высыпа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да выспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Тое, што і гульня (у 1 знач.). У гулянках пралятала маё дзіцячае жыццё. Багдановіч. І стаяць, сумуюць санкі, Не знайсці хлапцам гулянкі, Бо не выпаў снег. Кірэенка.

2. Разм. Вечарынка з песнямі, танцамі, гульнямі. Эх, чаму я не скрыпач, не Янка, Што заўсёды Зою праважае, Што заўсёды ў клубе, на гулянках Песні ёй лірычныя іграе. Танк. Пад канец гулянкі шкло зачэрнівалася ад сажы, танцы спыняліся і ўсе разыходзіліся па хатах. Пальчэўскі.

3. Разм. Вясёлае гулянне з частаваннем. Сынок нарадзіўся — гулянка была. Мыслівец. Гулянкі ж высокіх гасцей і стэнаграмы іх тостаў Андрэя Міхайлавіча ні ў якой меры не цікавілі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)