та́нец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. та́нец та́нцы
Р. та́нца та́нцаў
Д. та́нцу та́нцам
В. та́нец та́нцы
Т. та́нцам та́нцамі
М. та́нцы та́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

та́нка

‘жанр японскай паэзіі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. та́нка та́нкі
Р. та́нкі та́нак
Д. та́нцы та́нкам
В. та́нку та́нкі
Т. та́нкай
та́нкаю
та́нкамі
М. та́нцы та́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

музы́кі

танцы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. музы́кі
Р. музы́каў
Д. музы́кам
В. музы́кі
Т. музы́камі
М. музы́ках

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мадэ́рнавы і мадэрно́вы, -ая, -ае.

Сучасны і модны.

Мадэрнавыя танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́кі, -аў (разм.).

1. гл. скакаць.

2. Танцы.

Пайсці ў с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упа́д, -у, м.

У выразе: да ўпаду (разм.) — да знямогі, поўнай страты сіл.

Танцы да ўпаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па², нескл., н.

У класічным танцы: асобны выразны рух з пэўнай паставай ног; танцавальны крок.

Павольнае па.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піруэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

У танцы: поўны паварот усяго цела на наску адной нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фуэтэ́, нескл., н.

У класічным танцы: фігура (у 2 знач.) з характэрным махавым рухам нагі, які дапамагае павароту або вярчэнню танцоўшчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардэбале́т, -у, Ме́це, м., зб.

Артысты балета, якія выконваюць масавыя і групавыя танцы (у адрозненне ад салістаў балета).

|| прым. кардэбале́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)