гуж, ‑а; мн. гужы, ‑оў; м.

Скураная ці вераўчаная пятля, пры дапамозе якой хамут злучаюць з дугой і аглоблямі. Уцягнуць гужы ў хамут. □ Конь аглобляй зачапіўся за сасёнку, гуж упёрся ў ствол, і конь спыніўся. Пестрак.

•••

Брацца (узяцца) за гуж гл. брацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фацэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.

Разм. Камічны, забаўны чалавек. У галаве дзеда Талаша прамільгнула некалькі думак: адкуль з’явіўся гэты фацэт? Колас. // Нехта мала знаёмы; хто‑н. Карэта звярнула на Мойку. За ствол голай таполі кінуўся нейкі фацэт: каб не ўквэцала брудным снегам. Караткевіч.

[Польск. facet ад лац. facetus — вясёлы, дасціпны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камя́та ’прымітыўная лодка ў выглядзе карыта, выдзеўбаная з аднаго ствала дрэва’ (бых., Рам. 8; Нас., Мядзв., Жд. 2; добр., Мат. Гом.); ’карыта ля калодзежа для вадапою’ (Бяльк.; Др.-Падб., Гарэц., Нас., Юрч., Яруш.; Багародзіцкі, УЗ ЛГПИ, 1968, 325, с. 94, 97, 102) ’жолаб’ (Сержп., Отчет; Юрч., Бяльк.); камяжышча ’месца, дзе стаіць камяга’ (Яшк.). Укр. комʼява, польск. komięga (komiega)t рус. коняга. Прасл. komęga, якое ў сувязі з адсутнасцю значэння ’ствол дрэва’ ў прасл. котъ трэба разглядаць як komę‑ga < *komen‑ga з адхіленнем у вакалізме кораня fomy/tomene (адкуль ст.-чэш. kmen ’сцябло, ствол’). Роднаснае да яго літ. kamenasствол, сцябло’ (Трубачоў, Эт. сл. 10, 172–173). Іншыя дапушчэнні аб паходжанні слова (гл. Фасмер, 2, 307; Слаўскі, 2, 382–384) з’яўляюцца малаімавернымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малаці́лка, мылаці́лка ’малатарня’ (Чуд., ТС, Бяльк.). Пранікла з рус. моўнай тэрыторыі, дзе молотилка мае і інш. значэнні: ’цэп’, ’ручка цэпа’, ’біла цэпа’, ’прыстасаванне (выдзеўбаны ствол дрэва) для малацьбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папяро́чны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць, размяшчаецца ўпоперак чаго‑н.; проціл. падоўжны. Узышоўшы на другі паверх, наведвальнікі траплялі ў папярочны шырокі калідор, дзе размяшчалася гардэробная. Машара. З году ў год ствол дрэва таўсцее, на ім як бы нарастаюць чахлы. Гэтыя чахлы ў выглядзе кольцаў добра відаць на папярочным зрэзе бервяна. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлыстI м.

1. (прут) дубе́ц, -бца́ м., прут, род. пру́та м.;

2. (плётка) плётка, -кі ж.;

3. спец. (ствол срубленного дерева) хлыст, род. хлыста́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́дный в разн. знач. ме́дны, разг. медзяны́;

ме́дная про́волока ме́дны дрот;

ме́дная руда́ ме́дная руда́;

ме́дный купоро́с хим. ме́дны купарва́с;

ме́дный век археол. ме́дны век;

ме́дный заво́д ме́дны заво́д;

ме́дные де́ньги медзякі́, ме́дныя гро́шы;

ме́дный го́лос ме́дны го́лас;

ме́дный ствол сосны́ ме́дны ствол сасны́;

ме́дного гроша́ не сто́ит ме́днага гро́ша не варт (ва́рта);

ме́дный лоб ме́дны лоб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Турпы́ль ‘кругляк, невялікі кавалак тоўстага бервяна’ (Мат. Маг.), турпулёк ‘кароткае паленца’ (Бяльк.), турпу́ль ‘тс’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, вынік перастаноўкі зычных з *трупыль, што да стараж-рус. трупъствол дрэва, пень’, параўн. труп (гл.), або фанетычна змененае тарбуль ‘кавалак бервяна’, гл.?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́варат1 ’калаўрот’ (Нар. словатв.). Гл. калаўрот.

Ко́варат2 ’асвер, саха ў студні, вага ў студні’, ’вароты ў плоце, вясковыя весніцы’, ’ствол дрэва з суком, да якога прыбіваюцца дошкі варот’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., З нар. сл., Сцяшк., Бяльк.). Гл. коварат1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцябло́ ’надземная частка травяністай расліны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Касп., Арх. Вяр., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’жэрдка, вакол якой кладуць стог’ (свісл., Шатал.), ’шасток каля печы для вешання адзежы’ (Чач.), ’журавель’ (беласт., Сл. ПЗБ; маст., дзятл., ДАБМ, камент., 810), ’рыбалоўная прылада’ (Ян.), сцебло́ствол расліны, дрэва’, ’ручка веніка’ (ТС), сця́бла ’выдаўбаны з дрэва жолаб для складвання сетак’ (Браім, Рыбалоўства), сцябе́ль ’сцябло’ (Бяльк., Сцяшк.), сце́бель ’ручка ў вясле’ (ТС), стэбло́ ’дышаль у плуга’ (Тарн.), стэбэлі́на ’сцябло’ (бяроз., Шатал.). Укр. сте́бель, стебло́ ’сцябло’, стябло́ ’драўляны коўш’, ’дошка для складвання сетак’, ’сплеценая з чароту талерка’, рус. сте́бель, стебло́ ’дзяржанне; сцябло, ствол’, стараж.-рус. стьбло, стьбль, польск. ździeblo, źdźblo, в.-луж. stwjelco, н.-луж. spłо, дыял. zbło, палаб. ståblü, чэш., славац. stéblo, серб.-харв. ста́бло, ста̀бљика ’сцябло’, славен. stebə́l, stéblọ ’сцябло; ствол’, балг. стебло́, стъбло́ ’тс’, макед. стебло ’тс’. Прасл. *stьblo, *stьblь роднаснае літ. stìbis “membrum virile”, лат. stiba ’палка, галінка’, ст.-інд. stíbhis ’пучок, звязка’; з іншай ступенню вакалізма: літ. stiebas ’стоўб, ствол, сцябло’, stibýna ’з доўгімі нагамі’, лац. tībia ’галёнка’ (без s‑mobile), грэч. στιφός ’моцны’ да і.-е. базы *steb(h)‑, *stib(h)‑; гл. Траўтман, 287; Мее, 419; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1064; Буга, РФВ, 75, 148; Шустар-Шэўц, 1372–1373; Скок, 3, 323; ЕСУМ, 5, 404–405; Фасмер, 3, 750. Бязлай (3, 314) разглядае слова як субстантываваны прым. ад незасведчанага дзеяслова *stьbe/o‑ = лат. stibi, stíebu ’адурманіць, ап’яніць’, і, далей, літ. stỹbti ’стаць, вырасці ў вышыню’. Гл. яшчэ Борысь, 748–749.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)