норови́ть несов., разг.

1. (настойчиво стремиться) намага́цца; імкну́цца; (стараться) стара́цца;

гусь норови́т ущипну́ть гусь намага́ецца (імкне́цца, стара́ецца) ушчыкну́ць;

2. (целить, метить) ме́рыцца; (лезть) ле́зці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярбо́ўка ’набор, наём, прыцягванне добраахвотнікаў у якую-небудзь арганізацыю’. Бел. лексема ўтворана ад дзеяслова вербаваць, які (таксама як і рус. вербовать) быў запазычаны з польск. werbować ’набіраць у войска’; ’старацца знайсці сабе аднадумцаў, добраахвотнікаў’ < ням. werben ’набіраць рэкрутаў’ (Фасмер, 1, 294; Шанскі, 1, В, 56; Брукнер, 608). Гл. вербаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да надарвацца (у 1 знач.).

2. перан. Рабіць што‑н. праз меру; старацца з усіх сіл. На рабоце.. [Антон] не надрываўся, са станцыі прыходзіў рана. Ракітны. // Крычаць з усіх сіл. Ля тэлефоннага апарата надрываўся карэктар. Мехаў. // Гучаць з вялікай сілай. Над гарадком гула, надрывалася сірэна супроцьпаветранай трывогі. Лынькоў.

3. Зал. да надрываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. з інф. Сіліцца, старацца што‑н. зрабіць. Дзіця намагалася сесці і зноў падала. Гроднеў. Віцька намагаўся нешта сказаць, ды ўсё не мог. Пянкрат.

2. Дамагацца выканання, ажыццяўлення чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Не, ты мне ўсё-такі скажы, — намагаўся Шыпулька. — Прызнайся, а то я збягу з гэтага будаўніцтва: каго ты любіш? Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; незак.

1. Старацца, клапаціцца, непакоіцца аб кім‑, чым‑н. Старанная дзяўчына, якая ведала і любіла сваю работу, рупілася аб калгасе, заўсёды была патрабавальнаю. Дуброўскі. Можа ў вас якая адрынка ёсць? — спытаў Андрэй, заўважыўшы, аб чым рупіцца гаспадар. Кулакоўскі.

2. Хацецца. Ім [бабулям] не сядзіцца доўга ў цяньку — Усё ім за варотцы выйсці рупіцца. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкурадзёр, ‑а, м.

Разм.

1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл. Ды такіх коней я і дарэмна не ўзяў бы. Гэта былі недабойкі, ад якіх, відаць, і шкурадзёры адракліся. Якімовіч.

2. перан. Пра скнарнага гандляра, спекулянта, кулака і пад.; жывадзёр. [Галя:] — За хамуты будзе старацца спагнаць [Чапялевіч]. А каб жа працы той. Ну і шкурадзёр. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́жыцца (пыжицьца) ’назвацца ад фанабэрыі’ (Нас.), ’напружвацца, дбаць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), укр. пи́зитися ’надзявацца, фанабэрыцца’, рус. пы́житьсястарацца нешта зрабіць з празмернымі намаганнямі; фанабэрыцца’, н.-луж. pyzeliś se ’пускаць бурбалкі, бурліць, тужыцца’. Вытворнае ад пыж1 (< *pyž‑), гл. Курціна, Этимология–1971, 72; Чарных (2, 87) мяркуе пра першаснае значэнне ’раздувацца, каб выпіхнуць пыж’, што неабавязкова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́вы ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць літ. pyti ’размакаць (пра зямлю), станавіцца мяккім (пра характар)’; papijęs ’добры, мяккі, які ўвесь аддаецца працы, дабрыні і г. д.’ (Грынавяцкене, тамсама, 3, 527), што не пераконвае; хутчэй, з пілявы ’рухавы’ (гл.), да піліць2, параўн. польск. pilać ’дбаць’, варыянт pilićстарацца, дбаць’, што звязана з pilny ’старанны’ (Банькоўскі, 2, 579), гл. пільны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́ра, -ы, ж.

1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы.

С. на руках гладкая.

2. Вырабленая шкура жывёлы.

Паліто з натуральнай скуры.

3. перан. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.). Пра жыццё, існаванне, дабрабыт (разм.).

Свая с. даражэй.

Вылазіць са скурыстарацца з усіх сіл.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

Скура свярбіць — пра няўрымслівага, неспакойнага чалавека, які быццам просіцца на пакаранне.

|| памянш. ску́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ску́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Скурныя захворванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ру́піццастарацца, клапаціцца, турбавацца пра каго-небудзь’, ’хацецца’ (ТСБМ), ру́піць ’трывожыць, выклікаць неспакой’, ’цягнуць, прыцягваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’турбаваць неадвязна’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Укр. ру́пити ’быць жаданым’, рус. дыял. ру́па ’туга па радзіме’, ру́пить ’цягнуць, хацецца’, ’трывожыць’, польск. rupie sięстарацца’, кашуб. rúpic ’цягнуць, спакушаць, вабіць; мець апетыт’, чэш. rupati, rupěti ’хрумсцець, шчоўкаць’, балг. дыял. рупа́я ’патрабаваць сілай, мучыць, турбаваць’. Прынята лічыць роднасным да літ. rūpė́ti ’трывожыць’, лат. rũpêt ’засмучаць’, літ. raupýti ’тс’, ’рыць’, англ.-сакс. réofan ’ламаць, рваць’, ст.-інд. rōpayati ’адчуваць ламоту’ (Фасмер, 3, 519). Паводле іншага меркавання, чэшскія rupati, rupěti стаяць асобна, а ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца балтызмамі, параўн. літ. rūpė́ti ’трывожыць, заклапочваць’, rū́pinti ’клапаціць’, гл. спецыяльна Анікін, Опыт, 270–271 з літ-рай; аднак балгарскія факты (гл. БЕР, 347) сведчаць хутчэй пра генетычную сувязь. Борысь (SEK, 4, 221) следам за Слаўскім (SP, 1, 81) рэканструюе прасл. *rupiti ’грызці, кусаць, гнясці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)