Су́спары ’вуглавое спалучэнне ў зрубе’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ. są́spara, дыял. sūspara ’тс’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асабі́сты, -ая, -ае.

1. Які належыць, уласцівы якой-н. асобе, прызначаны для абслугі якой-н. асобы.

Асабістая бібліятэка.

Асабістая думка.

2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы, накіраваны на якую-н. асобу, звязаны з прыватным, сямейным жыццём.

Асабістая крыўда.

Асабістае шчасце.

Спалучэнне асабістага (наз.) з грамадскім.

3. Які ажыццяўляецца якой-н. асобай, зыходзіць ад якой-н. асобы.

А. прыклад.

Асабістая ініцыятыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нако́нт, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «наконт» выражае аб’ектныя адносіны: указвае на прадмет ці з’яву, якія з’яўляюцца аб’ектам думкі, выказвання, меркавання. Думкі наконт працы. □ [Міхал:] — І наконт кватэры таксама паставім пытанне... Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́генькі ’далікатненькі’ (Нас.), кднёга (гл.), незвычайнае для беларускай мовы спалучэнне ‑ге‑ сведчыць пра позні або экспрэсіўны характар слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Табо́йта, тобо́йто ’вось іменна, так’ (ТС). Універбаванае спалучэнне *то бо і то (гл. то, бо), параўн. то́бта, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уздо́ўж, прысл. і прыназ.

1. прысл. Тое, што і удоўж. Урач — высокі і худы — усхвалявана прайшоў уздоўж пакойчык, шпарка павярнуўся. Мележ. / З прыназ. «па» утварае спалучэнне з М. Кірмашны гандаль ішоў уздоўж па Нямізе. Чорны.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «уздоўж» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання напрамку дзеяння па даўжыні чаго‑н. Сонца схілілася на захад, і цені ад будынкаў падалі ўздоўж вуліцы. Шахавец. Уздоўж дарогі чынна з краю Слупы стаяць у два рады. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фразеалагі́зм, ‑а, м.

Устойлівае спалучэнне слоў, якое характарызуецца пастаянным лексічным саставам, устойлівай граматычнай будовай і вядомым для носьбітаў дадзенай мовы значэннем (у большасці выпадкаў — пераносна-вобразным), напрыклад: «даць у косці», «застацца з носам».

[Грэч. phrásis — выраз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́лесь ’нядаўна’ (Сцяшк. Сл.). Спалучэнне формы, што ўзыходзіць да *tolě (гл. папярэдняе слова) з дэманстратыўнай часціцай -сь (гл. сей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ры-пы́ры слэнг. ‘тое-сёе’ (Рамза, Бел. гутарк.). Рыфмаванае спалучэнне слоў гукапераймальнага паходжання, параўн. тыр-тыр, пыр 2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

1. Спалучэнне фарбаў, колераў, якое стварае пэўнае адзінства ў карціне, каляровай гравюры, мазаіцы і пад. Светлы каларыт.

2. перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго‑н. Каларыт часу. Нацыянальны каларыт.

[Іт. colorito ад лац. color — колер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)