Партупе́я ’плечавы паясны рэмень, да якога прышпільваецца халодная зброя, палявая сумка і пад.’ (ТСБМ). З рус. портупе́я ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), дзе з франц. porte‑épée (Праабражэнскі, 2, 110; Фасмер, 3, 336). З рус. таксама партупе́й‑прапаршчык, партупе́й‑юнкер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намо́рднік, ‑а, м.

1. Раменная сетка, якая надзяваецца на морду сабак або іншых жывёл. [Дог] стаяў спакойна, дасягаючы амаль да пояса нізкаросламу ад’ютанту, высока ўзняўшы сваю тупую, звязаную наморднікам морду. Самуйлёнак.

2. Папярочны рэмень аброці, які ідзе па пераноссю каня. Вартавы ўзяў каня за наморднік і пацягнуў на самы край дарогі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распераза́ць, ‑перажу, ‑пяражаш, ‑пяража; заг. расперажы; зак., каго-што.

Зняць, развязаць тое, чым быў падперазаны (пояс, папругу, рэмень і пад.). Маці, не разабраўшыся, расперазала фартух і адлупцавала Грышу паскамі. Пальчэўскі. [Турок] расперазаў сваю трафейную дзягу. Быкаў. // Вызваліць ад падпяразкі. [Дзед] сеў, расперазаў кажух і, ужо крыху асмялеўшы, пачаў распытваць, як я тут жыву. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раму́лле зборн. ’старыя рэчы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Блізкае да шматлікіх утварэнняў у рускай мове з варыянтным коранем ром‑/рем‑, параўн. рему́га ’акравак, рызман’, ро́мух ’тс’ і пад. Фасмер (3, 469) рус. зборн. ремьё ’шмаццё’ са спасылкай на Бадуэна дэ Куртэнэ адносіць да ре́мень, гл. рамень, рэмень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуга́ ’дуга’, Рус. дуга́, укр. дуга́, польск. dęga, чэш. duha, серб.-харв. ду́га, ду̏га, ст.-слав. дѫга. Прасл. *dǫga; вытворнае ад дзеяслова *dęgti; параўн. *dęga, *dęgърэмень, пояс’ (славен. déga і г. д.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 98–99, 24–26; Фасмер, 1, 549, 561. Гл. дзяга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш. Бурлацкая лямка. □ Ісці было цяжка. Лямкі рэзалі плечы, а рэчавы мяшок спаўзаў на левы бок. Асіпенка. Мікола памог адвязаць лямкі, сабраць коўзкі і халодны шоўк парашута. Новікаў.

•••

Цягнуць лямку гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паясны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да пояса (у 1 знач.). Паясныя зашпількі. // Які служыць поясам. Паясны рэмень. // Які носіцца на поясе, прымацоўваецца да пояса. Паясны нож.

2. Выкананы да пояса, да таліі. Паясны партрэт.

3. Спец. Які мае адносіны да пояса (у 5–7 знач.); які вылічваецца, робіцца па паясах. Паясны час. Паясныя цэны. Паясны тарыф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́вязь, ‑і, ж.

1. Вяроўка, рэмень, ланцуг і пад., якімі прывязваюць, прымацоўваюць каго‑, што‑н. Ласяня тупала каля дубка, нарабіла сарвацца з прывязі. С. Александровіч. Прыгледзеўшыся, .. [Андрэй] убачыў, што хтось адвязвае цялё, якое пасвілася на прывязі. Дуброўскі.

2. Прыстасаванне для прывязвання жывёлы на адкрытым месцы. Разагнацца не было дзе. Я аб’ехаў вакол прывязі. Якімовіч.

•••

Трымаць язык на прывязі гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бад, мн. л. абады (БРС, КТС, Яруш., Грыг., Бяльк.; КЭС, лаг.; Шат., Касп.). Рус. о́бод ’вобад’, обо́да ’кругавы шырокі рэмень конскай шляі па баках каня’, укр. о́бід ’вобад’, ст.-рус., ц.-слав. ободъ, серб.-харв. о̏бо̑д ’край’, славен. обо̑д ’вобад сіта’, польск. obód ’вобад’. Прасл. *obvodъ. З об‑ і вяду (Фасмер, 3, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́мец ’неахайны, брудны чалавек’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Відаць, звязана з раму́лле (гл.), укр. рамʼя́ ’лахманы, рыззё’, рус. ремьё ’тс’, якія Бадуэн дэ Куртэнэ (Даль₃, 1677) збліжаў з реме́нь, гл. раме́нь/рэ́мень (Фасмер, 3, 469). Куркіна (Этимология–1997–1999, 85) рэканструюе значэнне ’вузкая палоска’, што да зыходнага ’рваць, драць’. Тады асноўнае значэнне — ’абарванец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)