страмянны́, ‑ога, м.

У Рускай дзяржаве 16–17 стст. — прыдворны, які даглядаў царскіх верхавых коней і суправаджаў цара на ўрачыстых выездах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учи́ть несов., в разн. знач. вучы́ць; (обучать) навуча́ць;

учи́ть ру́сскому языку́ вучы́ць (навуча́ць) ру́скай мо́ве;

учи́ть исто́рию вучы́ць гісто́рыю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́хмістр, ‑а, м.

1. Вышэйшае салдацкае званне ў кавалерыі старой рускай арміі, адпаведнае званню фельдфебеля ў пяхоце.

2. Той, хто меў гэта званне.

[Ад ням. Wachtmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́бер-афіцэ́р, ‑а, м.

Афіцэрскі чын у дарэвалюцыйнай рускай і некаторых замежных арміях ад прапаршчыка да капітана ўключна. // Асоба, якая мае такі чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́рын, ‑а, м.

1. У старажытнай рускай літаратуры і народных паданнях — фантастычная птушка з тварам і грудзьмі жанчыны.

2. Невялікая птушка сямейства соў.

[Ад грэч. seirēn — сірэна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яса́к, ‑у, м.

1. Падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа і Сібіры.

2. Уст. Умоўны знак, сігнал.

[Ад цюрк. jasaq — падатак, даніна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́канне, ‑я, н.

Вымаўленне ў ненаціскных складах замест гукаў «о», «э» гука «а», якое ўласціва беларускай і рускай літаратурным мовам. Аканне дысімілятыўнае. Аканне недысімілятыўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каке́цтва, ‑а, н.

Паводзіны, манеры какеткі (у 1 знач.); какетнічанне. Стройненькая, чарнявая сцюардэса з мілым французскім какецтвам дэманстравала нам сваё веданне рускай мовы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́канне, ‑я, н.

Вымаўленне афрыкаты «дзь» на месцы мяккага «д», уласцівае беларускай мове і некаторым дыялектам рускай мовы, напрыклад: дзень, ідзі, людзі; параўн. цеканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмпірыямані́зм, ‑у, м.

Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у рускай філасофіі пачатку 20 ст., які атаясамлівае грамадскае быццё і грамадскую свядомасць як элементы адзінага (маністычнага) вопыту.

[Ад грэч. empeiría — вопыт і mónos — адзіны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)