маг, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які валодае тайнамі магіі; чарадзей.

М. і чараўнік (таксама перан.: пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цудатво́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які творыць, робіць цуды (у 1 знач.). Цудатворны абраз.

2. Кніжн. Які робіць што‑н. незвычайнае, такое, што выклікае здзіўленне. Цудатворны ўплыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́жачнік, ‑а, м.

Майстар, які робіць драўляныя лыжкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агля́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Службовая асоба, якая робіць агляд чаго-н. з мэтай праверкі.

А. вагонаў.

|| ж. агля́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. агля́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыра́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ра́т, ж.

Тканіна, пакрытая з аднаго боку асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай.

|| прым. цыра́тны, -ая, -ае і цырато́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць, -ро́блены; зак., што.

1. гл. драбіць.

2. Выразіць больш дробнымі адзінкамі.

Р. метры ў сантыметры.

|| незак. раздрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. раздрабле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сраба́тывать несов., техн. дзе́йнічаць, рабі́ць;

механи́зм не сраба́тывает механі́зм не дзе́йнічае (не ро́біць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаво́льны, -ая, -ае.

1. Які паступае, робіць па сваёй волі, не лічачыся ні з кім.

Самавольныя дзеянні.

2. Які робіцца без дазволу, самаўпраўны.

Самавольная паездка.

|| наз. самаво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надрабі́ць¹, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

Падоўжыць, павялічыць вязаннем што-н.

Н. панчоху.

|| незак. надрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. надро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бясшко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць шкоды. Бясшкодны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)